Грамадства

Вінаградава гадзіну апытвалі наконт вывешанага 27 ліпеня на электрычцы сцяга

Лідар арганізацыі «Zмена» (маладзёжнае крыло грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!») Павел Вінаградаў 2 жніўня даў тлумачэнні ў Мінскім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце наконт акцыі, прысвечанай абвяшчэнню незалежнасці БССР 27 ліпеня 1990 года.

Нагадаем, 27 ліпеня актывісты «Zмены» правялі акцыю ў гонар абвяшчэння незалежнасці БССР. На прыпыначным пункце «Мінскае мора» яны прымацавалі да электрычкі чатырохметровы бел-чырвона-белы сцяг, з якім тая даехала да Мінска. У міліцыі з’явіліся пытанні да апазіцыянера пасля таго, як на яго старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook была апублікаваная фатаграфія гэтай электрычкі са сцягам.

Пазней маладзёжнага актывіста запрасілі з’явіцца 2 жніўня ў транспартную міліцыю для размовы «наконт фатаграфій у сацыяльных сетках».

Вінаградаў паведаміў, што супрацоўнікі транспартнай міліцыі цягам гадзіны апытвалі яго ў якасці сведкі.

«У тлумачэнні я шчыра і праўдзіва сказаў, што не мог размяшчаць бел-чырвона-белы сцяг, таму што ўвесь дзень знаходзіўся ў Мінску.

Растлумачыў, хто можа гэта пацвердзіць, нават сказаў ім, як можна гэта праверыць. Распісаў па хвілінах, дзе я быў у той дзень з 9.00 да 10.40», — паведаміў апазіцыянер, дадаўшы, што пасля гэтай працэдуры яго адпусцілі.

Тым не менш, зазначыў лідар «Zмены», яго могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за неабгрунтаваную адмову ад дачы тлумачэнняў,
паколькі ён адмовіўся ўказаць, «які канкрэтна сябар прыслаў фатаграфіі, якія размясцілі ў сацсетках».

Перад наведваннем міліцыі Вінаградаў не выключаў, што яго могуць абвінаваціць ва ўчыненні правапарушэння, асудзіць і змясціць у цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна, таму адразу ўзяў з сабой сумку з неабходнымі рэчамі, аднак, «на шчасце, яна не спатрэбілася».

«Я зусім дарма нёс з сабой вялікую сумку з рэчамі, — паведаміў ён. — Як бывала не раз, прыйдзеш у аддзяленне міліцыі, а цябе няма за што закрываць.
Тады абавязкова знаходзяцца два міліцыянеры, якія бачылі, як я брудна лаяўся каля будынка РУУС ці дзесь ці яшчэ. Але на гэты раз сумка аказалася непатрэбнай».

У Беларусі былі выпадкі, калі апазіцыйных актывістаў на падставе фатаграфій у інтэрнэце прызнавалі вінаватымі ў парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў. У пачатку года такое адбывалася ў Гродне, Гомелі, Наваполацку (Віцебская вобласць), дзе актывістаў штрафавалі на падставе здымкаў, на якіх яны стаялі з партрэтамі зняволенага Алеся Бяляцкага.

Каментары

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Усе навіны →
Усе навіны

Міліцыя распрацавала свой мабільны дадатак для прыёму паведамленняў ад грамадзян3

Антыперспірант: наносіць раніцай ці перад сном? Вось правільны адказ2

Турэцкі лаўрэат прэміі Чэчкі быў у захапленні ад Беларусі і рэжыму ў ёй. А пасля трапіў на Акрэсціна20

У Беларусь з Расіі спрабавалі ўвезці больш за тону біўняў мамантаў

У Польшчы сталі разганяць, што беларускія і ўкраінскія дактары давялі пацыента да смерці. Гэта аказалася фэйкам20

Ад шакаладнага сыру да вогненных бургераў: якія навінкі з'явіліся ў Беларусі2

Украінскі дэпутат: Звяржэнне рэжыму ў Беларусі — найлепшая дапамога для Украіны. Але аўтарытарныя рэжымы зносяцца толькі крывёй, а не лозунгамі37

У Мінску нарабілі шмат непатрэбных паркінгаў. Цяпер іх будуць перарабляць3

Платформа Kufar будзе па-новаму здымаць камісію за браніраванні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам15

Мсціслаў Мекта: яшчэ адзін рэцыдывіст рвецца ва ўладу, прыкінуўшыся спецназаўцам-ябацькам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць