Эканоміка77

Пракаповіч праінфармаваў Лукашэнку пра мадэрнізацыю эканомікі

Пра ход комплекснай мадэрнізацыі беларускай эканомікі праінфармаваў 12 жніўня Аляксандра Лукашэнку намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пракаповіч.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, Лукашэнку было, у прыватнасці, паведамлена, што ў краіне распрацаваны і рэалізуюцца праграмы мадэрнізацыі на 3.680 прадпрыемствах з дзяржаўнай доляй уласнасці і каля 1 тыс. прыватных. Гэты працэс ахоплівае таксама развіццё малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Акрамя таго, вырашаюцца пытанні са стварэннем новых буйных вытворчасцяў на базе замежнага і беларускага капіталу.

У той жа час віцэ-прэм’ер са шкадаваннем канстатаваў, што паказчыкі за першае паўгоддзе яшчэ далёкія ад запланаваных у цэлым па годзе.
Так, выручка на аднаго занятага ў эканоміцы за гэты перыяд вырасла на 11,5% у дачыненні да паказчыкаў мінулага года, у той жа час па выніках года яна павінна складаць не менш як 25%. Сярод вытворчасцяў, якія не выконваюць гэты паказчык, прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці, канцэрна «Белнафтахім».

Па выніках працы за шэсць месяцаў гэтага года інвестыцыі ў асноўны капітал склалі 108,8% у дачыненні да першага паўгоддзя мінулага года. Гэта крыху вышэй за прагнозныя паказчыкі (106%), але «з’яўляецца вельмі недастатковым для забеспячэння выканання запланаванага праграмай мадэрнізацыі па ўсіх прадпрыемствах». Паводле слоў Пракаповіча, фактычна на сённяшні дзень менш як палова прадпрыемстваў выконваюць графік.

Паводле яго меркавання, для вырашэння задач мадэрнізацыі неабходна прымаць дадатковыя меры.

Аднак найбольшае адставанне, адзначыў віцэ-прэм’ер, у правядзенні арганізацыйна-эканамічнай мадэрнізацыі.
«Ніякае самае дасканалае абсталяванне, тэхналогіі не будуць эфектыўна працаваць, калі не выбудавана сістэма кіравання, сістэма матывацыі работнікаў, выканання самай жорсткай дысцыпліны і тэхналогій. Калі мы гэтага не зробім, то не зможам эфектыўна выкарыстоўваць тыя рэсурсы, якія ўкладзем у тэхнічную мадэрнізацыю», — сказаў Пракаповіч.

Ён падкрэсліў, што задача заключаецца ў тым, каб стварыць сістэму эканамічнага кіравання, якая забяспечыць канкурэнтаздольнасць беларускай прадукцыі, яе адпаведнасць найлепшым сусветным паказчыкам.
«Сёння, на жаль, мы больш за ўсё адстаем менавіта ў адсутнасці жорсткага выканання тэхналогій, што і прыводзіць да тых пытанняў, у якіх мы з’яўляемся па многіх кірунках неканкурэнтаздольнымі», — сказаў віцэ-прэм’ер.

Кіраўнік дзяржавы даручыў прыняць усе неабходныя меры для таго, каб у цэлым па годзе ўсе запланаваныя праграмай мадэрнізацыі паказчык

Каментары7

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць