Свет

«Прызначэньне Зубкова – шырокамаштабны праект, які гарантуе Пуціну палітычны уплыў»

Беларускія грамадзкія дзеячы камэнтуюць падзеі ў Расеі.

Сёньня ў Расеі пайшоў у адстаўку ўрад Міхаіла Фрадкова. Пакуль не зацьвердзяць новага прэм’ера, Міхаіл Фрадкоў працягне кіраваць урадам як выканаўца абавязкаў.

Сёньня ж прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў на пасаду прэм’ер‑міністра кіраўніка «Росфинмониторинга» (гэтак званай фінансавай выведкі) Віктара Зубкова. Перастаноўкі ў расейскім урадзе камэнтуюць беларускія палітыкі й палітолягі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Сяргей Касьцян лічыць, што зьмена кіраўніка ўраду Расеі не адаб’ецца на стасунках Беларусі й Расеі.

«Таму што гэтыя дачыненьні, на маю думку, і так замарожаныя. І таму ні пагаршэньня, ні паляпшэньня сувязяў са зьменай ураду не адбудзецца».

Палітоляг Уладзімер Мацкевіч лічыць, што ягоны ўзрост ня можа быць перашкодай для таго, каб заняць высокую пасаду.

«Перад тым, як прызначыць Пуціна прэм’ер‑міністрам, кіраўніком ураду быў Прымакоў… Я думаю, што гэта можа сьведчыць толькі пра адно: такія перастаноўкі — сцэнарныя, архетыпічныя, і яны сьведчаць пра адно — ідзе пошук, перабор і падрыхтоўка, каб прызначыць наступнага чалавека, які ўжо можа быць пераемнікам», — кажа палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Анатоль Красуцкі гэтак камэнтуе перастаноўкі ў расейскім урадзе:

«Гэта ўнутраная справа кожнай краіны. Я думаю, што наўрад ці адаб’ецца на дачыненьнях паміж Расеяй і Беларусьсю. Гэта праблемы найвышэйшага ўзроўню. Найперш эканамічныя і палітычныя праблемы».

А палітоляг Аляксей Кароль зьвязвае перастаноўкі ва ўрадзе Расеі ня толькі з будучымі парлямэнцкімі, але і прэзыдэнцкімі выбарамі ў гэтай краіне.

«Я ня думаю, што гэта зьвязана з магчымасьцю трэцяга тэрміну Пуціна. Гэта наадварот, найхутчэй, зьвязана з тым, што ён сыходзіць, але рыхтуе сабе пераемніка ня толькі ў адной асобе прэзыдэнта (бо гэта ня ёсьць гарантыяй уласнага ўплыву на палітыку ў далейшым), а і ўсяго фундамэнту гэтай улады. Маецца на ўвазе і выканаўчая, і заканадаўчая. Гэты шырокамаштабны праект гарантуе яму далейшы ўплыў у расейскай палітыцы, і вяртаньне яго на першыя ролі ў той ці іншай форме».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?14

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Усе навіны →
Усе навіны

«Для кожнага быў свой тэлевізар». Беспрацоўны беларус расказаў, як у Германіі яму зрабілі бясплатную аперацыю8

У Акадэміі навук заявілі, што беларусы з кожным годам усё больш задаволены12

Гросмайстар Нарадзіцкі, які раптоўна памёр у 29 гадоў, перад смерцю цяжка перажываў абвінавачанні з боку Крамніка2

Беларус расказаў, як быў гідам у Дудзя на Мадэйры — елі дранікі ў бары і гулялі ў футбол на стадыёне Раналду11

Лось ноччу зайшоў у цэх прадпрыемства пад Магілёвам, пафоткаўся і сышоў6

Прэм’ер Літвы пра кантрабандныя паветраныя шары: Перамоў з Беларуссю не будзе11

«Яшчэ адна дыверсія ў Еўропе на нафтаперапрацоўчым заводзе». Для чаго гэты новы фэйк прапаганды?3

«ІТ-бум, як у нас да 2020». Джун не знайшоў працу ў Мінску, а ў Ташкенце з рукамі адарвалі4

«Баста ўжо паклікаў на лэйбл». Хлопец з Гродна за месяц стаў рэперам, якога абмяркоўвае ўся постсавецкая прастора9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?14

Пад новыя санкцыі ЕС трапілі беларускія банкі. Што зменіцца на практыцы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць