Грамадства33

На аўтара відэа пра МАЗ і Курасоўшчыну завялі крымінальную справу

Міліцыя Кастрычніцкага раёна Мінска завяла крымінальную справу аб парушэнні парадку адбыцця хатняй «хіміі» супраць Руслана Мірзоева, аўтара відэаролікаў пра МАЗ і мінскі мікрараён Курасоўшчына.

«Так, завялі справу на Руслана. Яму пра гэта ўчора паведамілі ў міліцыі. Пасля таго як ён адбыў 7 сутак на Акрэсціна ў жніўні, усё нібыта ішло нармальна, а тут раптам сказалі, што заведзеная справа!» — паведаміла жонка Руслана Мірзоева Мар’ям.

Тэлефон самога Руслана Мірзоева цяпер маўчыць. Раней Мірзоеў паведаміў, што за ім лічыцца ў міліцыі 5 парушэнняў, пра якія ён даведаўся нядаўна і нечакана, і што зараз яму пагражаюць 3 гады рэальнага зняволення.

Таксама Руслан Мірзоеў сказаў, што не робіць цяпер крытычных відэафільмаў, але цалкам ад творчасці не адмовіўся і здымае «гумарыстычныя ролікі».

Улетку Руслана Мірзоева звольнілі з МАЗа, пра які ён зьняў відэаролікі і выклаў у інтэрнеце. Пасля з’яўлення новых відэаролікаў пра наркаманаў і маладых злачынцаў у Курасоўшчыне ў жніўні Руслан Мірзоеў быў затрыманы міліцыяй і асуджаны на 7 сутак арышту нібыта за непадпарадкаванне міліцыі. Больш за год таму Руслан Мірзоеў быў асуджаны за крадзеж і адбываў за гэта «хатнюю хімію».

Каментары3

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат латвійскага баскетбаліста Цімы: З расійскага морга яго аддалі голым, без грыму і бальзамацыі1

На працягу двух сутак ЗША прымуць рашэнне аб магчымым далучэнні да ваенных дзеянняў супраць Ірана6

Анколаг Каранік выступіў з дакладам аб захаванні буйной рагатай жывёлы14

Маладую мінскую юрыстку, якая цяпер займаецца дызайнам інтэр'ераў, асудзілі за ўдзел у пратэстах7

Таўро «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага. Хто і навошта мог гэта зрабіць і ці можна яго вывесці?2

Учора вечарам і сёння раніцай у Беларусі назіраліся серабрыстыя аблокі1

На заробкі ў Польшчу цяпер толькі з ДНЖ? Разабраліся, хто можа працаўладкавацца там па новых правілах14

З-пад завалаў шматпавярховіка ў Кіеве ноччу дасталі яшчэ пяць целаў, колькасць загінулых дасягнула 21

У Беларусі пачынаюць прадаваць электракары за 20 900 рублёў. Але выглядаюць яны вельмі незвычайна2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй19

Беларуска расказвае, як з 15 гадоў жыве з шызафрэніяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць