Кніга Алеся Бяляцкага пра літаратуру «псуе імідж Рэспублікі Беларусь»
Кніга Алеся Бяляцкага «можа нанесці ўрон іміджу Рэспублікі Беларусь».
Да такой высновы прыйшла экспертная камісія, на разгляд якой Ашмянская мытня накіравала зборнік літаратуразнаўчых эсэ і нарысаў «Асвечаныя Беларушчынай», што выйшаў у свет за час зняволення аўтара.
40 асобнікаў выдання былі канфіскаваныя ў праваабаронцы Таццяны Рэвяка на
беларуска-літоўскай мяжы ў пункце пропуску «Каменны Лог» 3 ліпеня.
Заключэнне экспертнай камісіі ад 3 верасня 2013 года Таццяна Равяка атрымала па пошце 5 верасня. Гэтаму папярэднічалі два месяцы перапіскі праваабаронцы з мытнымі органамі, паведамляе spring96.org
Каментары