Грамадства44

Віцебскія чыноўнікі набываюць «Шкода Суперб» за 310 мільёнаў рублёў

Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам па Віцебскай вобласці размясціла тэндар на закупку легкавога аўтамабіля «Шкода Суперб» за 310 мільёнаў рублёў (каля 26000 еўра), паведамляе сайт «Народныя навіны Віцебска».

Згодна з патрабаваннямі тэндару, гэта павінен быць аўтамабіль з бензінавым рухавіком аб’ёмам 1,8 літра, з механічнай 6-ступеністай скрынкай перадач, выфарбаваны ў чорны, шэры або серабрысты металічны колер.

У прайсе беларускіх дылераў «Шкоды» цана 25.750 еўра ўсталяваная на «Шкода Суперб» камплектацыі «Ambition» з кузавам хэтчбэк.

Гэтая камплектацыя адрозніваецца ад базавай бартавым камп’ютарам Maxi DOT, адліванымі дыскамі колаў, храміраваннем некаторых дэталяў, падсветкай дзвярных ручак звонку, дадатковымі рэчавымі адсекамі і шэрагам іншых дробязяў.

Нагадаем, што падобны аўтамабіль хоча купіць таксама і абласное ўпраўленне МНС. Праўда, у адрозненне ад ратавальнікаў, інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам фінансуе закупку з уласных сродкаў, а не бюджэту Віцебскай вобласці.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі12

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў напісаў навуковы артыкул пра каханне, у якім падзяліўся ўласным досведам21

У Беларусі збіраюцца прадаваць блакітныя курыныя яйкі2

Пашпарт Новай Беларусі атрымалі амаль 500 чалавек37

Беларусы ў Варшаве да народзінаў легендарнага фатографа Johnny Cosmic адкрылі выставу без яго ведама, каб падзякаваць за працу1

Жонка расійскага мільярдэра здзейсніла самагубства ў ІЧУ. У смерці яна абвінаваціла мужа11

Мужчына прымушаў партнёрку выпіць з ім — яна яго зарэзала5

Памёр біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх Беларусі4

«Надышоў час». Краўцоў заклікаў пасунуць лідарства Ціханоўскай у дэмсілах49

41‑гадовая Ліндсі Вон з цяжкой траўмай нагі выйшла на трасу, але ўпала ў самым пачатку спуску ВІДЭА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі12

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць