Улада

Гульня да апошняга патрона

Показка гэтых дзён: чым беларуская рулетка розьніцца ад расейскай? Тым, што ў першую гуляюць не з рэвальвэрам, а зь пісталетам Макарава. Для недасьведчаных: стрэл адбудзецца ў любым выпадку. Між 20 і 25 сакавіка ўлады і апазыцыя выбралі такую рулетку. Улада, пасадзіўшы сотні актывістаў, паказвае, што бярэ курс на сілавое вырашэньне падобных праблемаў надалей. Незалежнае грамадзтва, сьвядома ідучы на адседкі, паказвае, што гатовае біцца.

25 сакавіка, падчас мітынгу ў Купалаўскім сквэры, адным з самых папулярных лёзунгаў быў «Ганьба БТ!». Афіцыйная хлусьня выштурхнула на вуліцы тысячы людзей. Чытаў у інтэрнэце, што работнік БТ, які зьняў адыёзны сюжэт пра намётавы гарадок, ужо баіцца браць у рукі мабільны тэлефон: за некалькі дзён яму прыйшло трыста смс-паведамленьняў адэкватнага зьместу. Сайты афіцыйных тэлекампаніяў блякуюцца: туды, змовіўшыся, заходзяць за раз па некалькі тысячаў чалавек.

Нараканьне на аднастайнасьць апазыцыйных акцыяў у мінулым. Варта капнуць інтэрнэт – дзясяткі прапановаў. Улада ведае, як разагнаць 20-тысячны мітынг, што інкрымінаваць удзельніку «ланцуга неабыякавых людзей», як ізаляваць апазыцыйнага палітыка. Але што рабіць з моладзьдзю, якая абвешвае локшынай Белтэлерадыёкампанію, масава рве і кідае ў сьметніцу «СБ»? Аўто, што праяжджаюць побач, сыгналяць у знак салідарнасьці нават удзельнікам такіх флэш-мобаў, скаардынаваных праз Інтэрнэт. І сыстэма, што размаўляе мовай сілы, прабуксоўвае. Яна спрабуе тлумачыць сытуацыю даверанаму ёй электарату даходліва: яны адмарозкі, ім заплацілі і г.д. Але хто плаціў кіроўцам аўто?

Мінулы тыдзень засьведчыў уменьне беларусаў каардынавацца і самаарганізоўвацца. У намётавым гарадку, у чэргах ля Акрэсьцінаў, у судох, шукаючы родных. Нацыя зьдзівілася: наколькі яна насамрэч салідарная.

Тэндэнцыя тыдня – дэпэрсаніфікацыя палітыкаў. Сем дзён Лукашэнка не зьяўляўся на тэлеэкранах. Яго вяртаньне, ахвяраваньне ўласнымі партрэтамі й перанос інаўгурацыі можа сьведчыць пра імкненьне схавацца ўглыб сыстэмы, перачакаць, пакуль спадзе градус грамадзкае актыўнасьці. Бо інаўгурацыя пад воклічы «Ганьба!» ў атачэньні шэрагаў спэцназу з спэцсродкамі – відовішча спэцыфічнае. Дый сьвятыня лукашэнкаўскага рэжыму – таталітарная Кастрычніцкая плошча, на якой стаяў помнік Сталіну – дэсакралізаваная намётавым гарадком. Дарэчы, першы ў Беларусі намётавы лягер зьявіўся таксама ў «сталінскіх мясьцінах» – у Курапатах.

Дэпэрсаніфікацыя ж лідэраў апазыцыі стала бачная, калі, у адказ на іх нерашучасьць, людзі на плошчы закрычалі: «Застаёмся!» У Дні Волі грамадзтва гуляла лідэраў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны5

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант пра перамовы з Літвой: Мы гатовыя да ўсяго5

Турэцкія вайскоўцы разбіліся ў самалёце, вяртаючыся з параду ў Баку2

Беларусы так разленаваліся, што ўжо не хочуць лупіць бульбу10

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання11

У спецыях лідскай вытворчасці знайшлі небяспечныя рэчывы3

Apple прэзентавала авоську-чахол для айфона. Цана ўражвае6

У прапагандысткі «Спутніка» абакралі кававы пункт, а міліцыя нічога не зрабіла5

У жыхаркі Брэста скралі даражэзную брэндавую сумачку. Прынамсі яна ў гэта шчыра верыла2

Памятаеце кватэры, за прагляд якіх бралі па 7000 рублёў? Стала вядома, за колькі іх купілі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны5

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць