Свет55

Прэзідэнт Чэхіі: Расійскія самалёты, якія парушаюць паветраную прастору краін НАТА, трэба збіваць

Падставай для рэзкага выказвання цяперашняга прэзідэнта Чэхіі, а раней высокапастаўленага вайскоўца Петра Павела стаў учарашні залёт расійскіх самалётаў МіГ-31К у паветраную прастору Эстоніі.

Петр Павел. Фота: Ihor Kuznietsov/Novyny LIVE/Global Images Ukraine via Getty Images

«Я павінен назваць гэта вельмі безадказнымі паводзінамі, бо парушэнне паветранай прасторы — гэта падстава для актывацыі ахоўных механізмаў і, такім чынам, збіцця такога самалёта. А гэтага ніхто ні з нашага боку, ні з расійскага не хацеў бы», — заявіў Петр Павел у эфіры чэшскага тэлебачання.

«На жаль, гэта пытанне балансавання на мяжы канфлікту, але проста нельга адступаць перад абліччам зла. Расія будзе паводзіць сябе так, як мы ёй дазваляем», — заявіў Павел, які раней быў кіраўніком вайсковага камітэта НАТА.

Па словах палітыка, пры такога роду «адэкватным» адказе Масква будзе ўсведамляць, што перасягнула мяжу дапушчальнага і здзейсніла памылку.

Ён нагадаў, што Турцыя, якая таксама ўваходзіць у склад НАТА, у 2015 годзе збіла расійскі самалёт Су-24 пасля парушэння яе паветранай прасторы падчас вайны ў Сірыі. Тады Крэмль назваў інцыдэнт «ударам у спіну ад памагатых тэрарыстаў» і ўвёў санкцыі супраць Турцыі, аднак пасля вымушаны быў іх зняць. Залятаць жа на тэрыторыю Турцыі расіяне пасля таго асцерагаліся. 

Раней з падобнай заявай выступіла міністарка абароны Літвы Давіле Шакалене, таксама спаслаўшыся на прыклад Турцыі ў 2015 годзе. 

Каментары5

  • Кловуны
    20.09.2025
    Яшчэ адзін інстаграмны герой да той Шакалены летувісскай. Вы спачатку хоць бы дрон адзін збілі, якія лётаюць процьмамі над вашымі сталіцамі, а потым замахваліся на летакі. Таксама іх языкамі збіваць будзеце?
  • WIS
    21.09.2025
    У часы вайны ў Афганістане паветраныя сілы Пакістана зьнішчылі некалькі савецкіх самалётаў, якія ўвайшлі ў яго паветраную прастору. І нікога ня пужалі найвялікшыя ў Сьвеце ядравы арсэнал і войска, моцная групоўка якога была побач. Але "грамадствы спэктакля" на такое ня здольныя.
  • Drill baby drill
    21.09.2025
    Woodoo Cult , Міністрэса)))

Цяпер чытаюць

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы14

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

На могілках пад Ваўкавыскам ціха згніла старажытная драўляная царква2

У Дзятлаве жыве блогер-мільённік, які раскруціўся праз мастацтва5

«Новая версія дактрыны Манро ад Трампа». У чым сутнасць новай стратэгіі нацыянальнай бяспекі ЗША 8

Самую дарагую кватэру лістапада купілі ў доме, за прагляд жылля ў якім бралі 7 тысяч рублёў

Дыетолаг падказвае, якая ежа дапаможа адолець агульную млявасць зімой3

Шасцікласніца з Віцебска дапамагла выратаваць пасажырку на борце самалёта

Дарадцы Ціханоўскай бачыліся з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі на саміце АБСЕ10

Табун навагодніх коней: што можна купіць на Камароўцы ў снежні

Венгрыя заблакавала «план Б» па фінансаванні Украіны з боку ЕС10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы14

Раптоўна памёр Уладзімір Усер — немалады актывіст, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць