Грамадства

«Борисовские новости» пратрымалася ў падпісных каталогах менш за 5 месяцаў

Выданне, выкінутае з падпіскі на працягу 8 гадоў і вернутае ў каталогі сёлета, ізноў выкраслілі з каталогаў.

 

16 кастрычніка галоўны рэдактар газеты Анатоль Букас атрымаў ліст за подпісам першай намесніцы генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алены Скрыпчык, паведамляе сайт ГА «БАЖ».

Яна піша, што «БН» мусіла прыслаць заяўку на ўключэнне ў каталог да 30 жніўня, пра што Мінская філія «Белпошты» нібыта інфармавала ў адмысловых лістах усе рэгіянальныя рэдакцыі.

Анатоль Букас кажа, што ніякіх лістоў не атрымліваў і таму сам накіраваў заяўку ў верасні. «Я гутарыў з людзьмі, якія займаюцца ўключэннем выданняў у каталог, і яны запэўнівалі, што гэта не запозна», – зазначыў рэдактар прэс-службе ГА «БАЖ».

Спадар Букас перакананы, што выключэнне яго выдання з каталогаў стала вынікам мэтанакіраваных дзеянняў мясцовых уладаў. «Нам усё роўна ўвесь час штучна тармазілі распаўсюд, – кажа ён. – Сэнсу абскарджваць гэтыя дзеянні я не бачу, бо ў нашай краіне паўсюль выконваюць толькі прыхамаці чыноўнікаў».

Нагадаем, што з 1 чэрвеня 2013 на рэгіянальную газету «Борисовские новости» зноў з’явілася магчымасць падпісацца ў аддзяленнях «Белпошты» Мінскай вобласці. Анатоль Букас дзякаваў за гэта Асацыяцыі выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя масмедыі», якая неаднаразова звярталася да паштовага кіраўніцтва з адпаведнай просьбай: намаганні рэдакцыі не давалі плёну з мая 2005, калі выданне выключылі з падпіскі.

Разам з тым, газета пастаянна сутыкалася з перашкодамі. «У ліпені 3 тыдні газету не распаўсюджвалі з нагоды таго, што ў Барысаве нібыта быў збой у базе дадзеных па падпісчыках, – распвёў сп. Букас. – Пасля здымалі нашы рэкламныя аб'явы ў паштовых аддзеленнях з нагоды таго, што яны былі фармату А3 замест А4 – маўляў, трэба даплаціць. Я быў гатовы даплаціць з кожны асобнік, але марна дамагаўся выстаўлення мне рахунку – ведамствы ківалі адно на другое. І нават новыя плакаты фармату А4 усё роўна ў паштовым аддзяленні каля райвыканкама знялі. «Вы ж разумееце, камусьці з выканкама не спадабалася, вось і далі каманду зняць», – сказала мне супрацоўніца вузла паштовай сувязі…»

«Борисовские новости» – грамадска-палітычны штотыднёвік, які зараз выходзіць накладам у 6 тысяч асобнікаў. У 1998-1999  газета мела наклад 12000. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў дзяржаўнае прадпрыемства-манапаліст «Белпошта» выключыла з падпіснога каталога на 2006 16 незалежных выданняў.

19 газет страцілі магчымасць прадавацца ў кіёсках «Саюздруку». Зыскі рэдакцый і чытачоў газет, што былі выкінутыя з падпісных каталогаў, суды адмовіліся разглядаць. Да сёння праблема з распаўсюдам праз сеткі «Белпошты» і (альбо) «Саюздруку» застаецца актуальнай для больш як 10 грамадска-палітычных недзяржаўных выданняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца8

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца8

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць