Улада

На базе «Крыніцы» ўтвораць піваварны холдынг

без замежнага ўдзелу. Ініцыятарам выступае «Прыёрбанк».

без замежнага ўдзелу. Ініцыятарам выступае «Прыёрбанк».

Магчымае стварэньне холдынгу на базе акцыянэрных таварыстваў «Крыніца», «Белсолад» і «Берасьцейскае піва» сталася вынікам нарады ўраду з прэзыдэнтам 23 жніўня, на якой апошні настойліва параіў шукаць сродкі на мадэрнізацыю піваварнай галіны ўнутры краіны, піша газэта «Белорусы и рынок». Спачатку ва ўрадзе абмяркоўвалася ідэя аб’яднаньня вышэйзгаданых прадпрыемстваў у адно. На рэалізацыю праграмаў разьвіцьця новаўтворанага піваварнага холдынгу плянавалася прыцягнуць бюджэтныя сродкі. Але такая ідэя не знайшла станоўчага водгуку ва ўрадзе. Галіну вырашана разьвіваць за кошт крэдытаваньня. Ініцыятарам такога варыянту выступіў «Прыёрбанк». Мяркуецца, што ў рамках холдынгу атрымаецца зьнізіць падатковую нагрузку і сабекошт прадукцыі, што ў выніку зробіць яе канкурэнтаздольнай. «Прыёрбанк», згодна такога сцэнару, цягам 5 год будзе курыраваць галіну. Банк выступіць арганізатарам прыцягненьня крэдытаў на разьвіцьцё прадпрыемстваў.

Незалежныя экспэрты перасьцерагаюць, што прыцягненьне крэдытаў акажа часовы, але не вырашальны эфэкт. Без правядзеньня сур’ёзнай інвэстыцыйнай палітыкі беларускія прадпрыемствы ня здолеюць выстаяць у барацьбе з канкурэнтамі. У якасьці прыкладу «БР» прыводзіць вопыт літоўскіх півавараў. Літва пэўны час таксама не адпускала з рук акцыі айчынных піваварняў, аднак рэзкае падзеньне вытворчасьці і экспансія замежных бровараў змусіла літоўскі ўрад пусьціць замежных інвэстараў. Сёньня якаснае ўласна літоўскае піва паступова выцясьняе замежнае.

Нагадаем, што інтарэс да беларускіх бровараў выказвалі Heineken, Baltic Beverages Holding AB (BBH), інвэстгрупа Detroit Investment Ltd., SABMiller i кампанія Group Soufflet.

Каментары

Цяпер чытаюць

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр акцёр і рэстлер Халк Хоган2

Каверын не будзе выказвацца пра сітуацыю Стрыжака. Каб не выкраслілі з прафесіі і яго28

У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн3

Былы гендырэктар Tut.by Аляксандр Чэкан — пра партал, Зісера, стартапы і прагноз па развіцці тэхналогій7

Ціханоўская пра справу Стрыжака: Тое, што зрабіў кіраўнік — не падстава разбураць фундамент10

У царкве-шэдэўры, што згарэла пад Жабінкай, да 2020 года служыў святар-палітвязень Разановіч1

Царква ў Сцяпанках згарэла цалкам ВІДЭА

У Польшчы скасоўваюць тэрміны разгляду заяў на міжнародную абарону1

Згарэў шэдэўр народнай архітэктуры Палесся — царква ў Сцяпанках. Яна засталася на фотах «Нашай Нівы»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму11

Банкаўскія інсайдары лічаць новыя санкцыі супраць чатырох беларускіх банкаў малазначнымі. І вось чаму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць