Грамадства11

Пасольства Расіі запытала сустрэчу з Баўмгертнерам

Пасольства Расіі накіравала запыт у МЗС Беларусі аб сустрэчы з арыштаваным у Мінску гендырэктарам «Уралкалія» Уладзіславам Баўмгертнерам.

Аб гэтым паведаміў расійскі консул Ігар Карагін.

«Запыт накіраваны на мінулым тыдні праз МЗС у Следчы камітэт, — сказаў ён. — Адказу чакаем або да 7 лістапада, або ўжо пасля».

Карагін удакладніў, што гэта «звычайная планавая сустрэча», якая павінна праводзіцца не радзей за адзін раз на два месяцы. Сам Баўмгертнер аб сустрэчы з консульскімі супрацоўнікамі не прасіў.

У.Баўмгертнер быў затрыманы ў Мінску 26 жніўня ў рамках расследавання распачатых Генпракуратурай справы па ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да службовых асоб ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» і змешчаны ў СІЗА КДБ. 26 верасня ён быў пераведзены пад хатні арышт. 28 кастрычніка СК паведаміў, што тэрмін расследавання крымінальнай справы ў дачыненні да гендырэктара «Уралкалія» працягнуты на два месяцы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку1

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Бусел замест выраю заляцеў у цэнтр Гродна ВІДЭА1

«Апантаны ідэяй рэваншу за разгром нацысцкай Германіі». Расійскія і лукашэнкаўскія СМІ выбралі новую цэль7

Макрон аб'явіў пра гатоўнасць 26 краін накіраваць свае войскі ва Украіну7

Крот-шахцёр, багамол-пераростак і крэйсер «Аўрора». На палях Беларусі зладзілі конкурс фігур з саломы ФОТЫ і ВІДЭА7

Латушка запэўнівае, што інфармацыя пра ўзлом яго пошты — фэйк. Але доступ да скрыняў мела зніклая Мельнікава7

Настаўніца, якая з'ехала праз даносы Бондаравай, цяпер працуе ў польскай школе. Як уражанні?32

У Каардынацыйнай радзе высветлілі, што Карпушонак з сакавіка стала падазрона цікавіцца, чым КР займаецца22

Зяленскі адказаў Пуціну на запрашэнне ў Маскву3

Для Арыны Сабаленкі думаюць наняць асабістую ахову

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку1

Жонцы брытанскага дыпламата прысудзілі 7 гадоў калоніі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць