Меркаванні3131

Краўцэвіч, Латышонак і Міхнавец заклікалі да агульнанацыянальнай акцыі ў Дзень Герояў

Дзень Герояў у беларускай традыцыі, нагадаем, — гэта дзень Слуцкага збройнага чыну — узброенага паўстання ў 1920 годзе супраць бальшавікоў, за Беларускую Народную Рэспубліку.

Беларусы!

Яны змагаліся за свабоду сваю і Айчыны! Яны не чакалі ні ад каго дапамогі! Яны самыя вырашалі свой лёс! Яны паклалі свае жыцці за Беларусь, за нас, за цябе!

Дзевяноста тры гады таму, 27 лістапада 1920 года, распачаўся Слуцкі Збройны Чын. Нашы продкі выступілі на змаганне за сваю дзяржаву — Беларускую Народную Рэспубліку.

У бой рушылі Слуцкі і Грозаўскі палкі Першай Слуцкай Брыгады Стралкоў БНР. Да іх далучыліся беларускія часткі арміі Генерала Станіслава Булак-Балаховіча, якія раней біліся пад Мазыром — Беластоцкі батальён і Смаленскі полк, а таксама партызанскія атрады «Зялёнага Дуба».

Некалькі тысяч паўстанцаў на працягу месяца давалі адпор бальшавіцкай навале. Апошнія атрады сышлі з поля бітвы толькі ў студзені 1921 года. Партызанскія атрады прадаўжалі змаганне яшчэ некалькі гадоў.

Свая Рэспубліка нараджалася ў крывавых муках, але наш беларускі родны дух, які тады ажыў, не згасаў. На поле бітвы ў след за случакамі выходзілі наступныя пакаленні змагароў за Беларусь. 27 лістапада — іхны дзень: Дзень Герояў.

Таму заклікаем усіх, хто носіць імя беларуса, годна святкаваць гэты Дзень, успамінаць нашых Герояў і штогод ставіць у акне свечку. Няхай яе агенчык сігналіць Змагарам, што ў гэтай хаце помняць іх Чын.

Жыве Беларусь!

Алесь Краўцэвіч, Беларускае Гістарычнае Таварыства
Алег Латышонак, Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Польшчы
Анатоль Міхнавец, Беларуская Нацыянальная Памяць

Каментары31

Цяпер чытаюць

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго5

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з'явіўся адзіны ў СНД апарат са штучным інтэлектам для лячэння раку7

У Тэатры беларускай драматургіі збіраюцца ставіць ідэолага «рускага свету» Захара Прылепіна20

Спявак Дзядзя Ваня страціў працу. Ён усё яшчэ адбывае хатнюю хімію9

«Гэта быў беспрэцэдэнтны акт супраць нашага народа». Аліеў упершыню пракаментаваў забойства азербайджанцаў расійскімі сілавікамі10

Як выглядае знутры самы вялікі пентхаус квартала Depo амаль за два мільёны даляраў ВІДЭА7

У Польшчы дапамогу выплачваюць амаль на 25 тысяч беларускіх дзяцей — за год іх стала крыху больш3

«Ніхто не зразумеў, куды ехаць». Першая аварыя на алмазнай развязцы ў Мінску выклікала спрэчкі сярод кіроўцаў3

За Нептунам можа быць яшчэ адна планета памерам з Зямлю, пра якую раней не падазравалі2

У Гродзенскім заапарку нарадзілася дзіцяня ламы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго5

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць