Каняферма пад Жодзінам распрадае коней, каб не пускаць на мяса
Каняферма «Зарэчча» абвясціла пра тэрміновы распродаж племянных коней. Калі пакупнікі не знойдуцца, то жывёл пусцяць на мяса.
Каб не забіваць жывёл, каняферма выставіла коней «па сабекошце» (мясны кошт): 25 000 рублёў за 1 кг жывой вагі. Сярэдняя цана за каня складзе каля 1200$.
Пры жаданні атрымаць племянное пасведчанне неабходна будзе даплаціць 3,5% ад агульнай сумы ў Белплемжыўаб’яднанні.
Купіць каня можна да Новага Года, далей плануецца здача на мяса.
На сённяшні дзень ужо 13 да 33 жывёл ужо рыхтуюцца з'ехаць да новых гаспадароў.
Каментары