Культура11

Спектакль-гімн пра збіральніка беларускіх народных касцюмаў пакажуць 22 студзеня

Ларыса Сімаковіч ажыццяўляе праект да 70-годдзя з дня нараджэння мастацтвазнаўцы Міхася Раманюка.

Раманюк – адзін з легендарных айчынных мастацтвазнаўцаў. У глухія брэжнеўскія часы ён за свае грошы абышоў у экспедыцыях усю Беларусь, збіраючы і шукаючы беларускія народныя касцюмы, а таксама замалёўваючы іх знешні выгляд.

Іх вынікам сталі больш за 130 рэканструкцый традыцыйных строяў беларусаў, які ўвайшлі ў альбом «Беларускае народнае адзенне» (выйшаў у 1981-м).

На падставе строяў Раманюк вызначыў пяць этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе Палессе, Усходняе Палессе, Прыдняпроўе, Цэнтральную Беларусь, а таксама Панямонне і Наддзвінне.

3 студзеня Раманюку споўнілася б 70 гадоў, але юбілей прайшоў амаль незаўважаны.

Сярод тых, хто адгукнуўся — Ларыса Сімаковіч. Кампазітар, балетмайстар, мастацкі кіраўнік фальклорнага тэатра «Госьціца», удзельніца легендарнай беларускай «Майстроўні».

Перыядычна Сімаковіч ажыццяўляе ў Філармоніі праекты, прысвечаныя знакавым постацям айчыннай культуры.

Сярод іх сучасная містэрыя «Дзень Максіма Багдановіча», рок-опера Мулявіна «Песня пра долю» і rondo-опера «Люцыян Таполя», прысвечаная 100-годдзю Максіма Танка.

Да 70-годдзя Раманюка у Філармоніі пройдзе спектакль-гімн «Вандроўнік», які паставіць Сімаковіч.

У праекце прыме ўдзел Дзяржаўны камерны аркестр Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Яўген Бушкоў), фольклор-тэатр «Госьціца», этнагурт «Горэнь», этна-суполка БДУ культуры і мастацтва і студэнты творчай майстэрні Уладзіміра Мішчанчука з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва.

Паказ адбудзецца 22 студзеня (серада) ў вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Пачатак а 19-й.

***

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку Ларыса Сімаковіч тлумачыць феномен Міхася Раманюка і, адпаведна, настрой спектакля-гімна праз вершаваныя радкі:

ЧЫРВОНАЯ ЯГАДА, ЧОРНЫ ЖБАН…

Ягоны касмізм — раскіданыя па сусвету сузор’і.
Зорныя жмені здабытага хараства.
Прыгаршчы адкрыццяў, здзіўленняў і дзівосаў, кінутыя шчодра на раллю беларускага Адраджэння.

Зерне ўзыходзіць.
Чысціня ранішняй расы і радасць бязважкага снегу зберагаюць зялёную рунь.
Вандроўнік па краіне Беларусь!
Збіральнік духоўных скарбаў і дыяментаў нацыянальнай спадчыны.

Чырвоная ягада, чорны жбан, кужэльнае павуцінне — усё спявае гімн і захлынаецца ў радасці.
Галосіць нечаканай навальніцай і патанае ў шчасці быць захаванымі…

Каб доўжыць,
доўжыць,
доўжыць,
доўжыць
існаванне… гэтай загадкавай краіны… Беларусь….

Каментары1

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія сыравары просяць дапамагчы ім выкупіць ферму ў Польшчы. Раней яны трымалі кароў і коз пад Браславам8

Трамп загадаў Пентагону падрыхтавацца да магчымых ваенных дзеянняў у Нігерыі5

Трамп пакуль не будзе даваць Украіне «Тамагаўкі»7

Галоўную архітэктурную ўзнагароду Беларусі атрымаў праект знішчэння гістарычных казармаў у Гродне. Хто яшчэ адзначаны? ШМАТ ФОТА4

«Дробныя зладзюжкі». Рабаванне Луўра здзейснілі жыхары беднага прыгарада Парыжа5

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Масквічка прыехала ў Беларусь: Жанчыны агрызаліся на маю ўсмешку. Машын прыгожых там мала32

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно18

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць