Свет5151

Расія абвясціла, чаго хоча ад Украіны: Крым, федэрацыю, мову

МЗС Расіі заклікае стварыць міжнародную групу «дапамогі Украіне», якая павінна зрабіць з Украіны пазаблокавую федэрацыю без Крыму з дзвюма дзяржаўнымі мовамі.  Пра гэта гаворыцца ў заяве расейскага МЗС, дзе агучаны прапановы РФ.

Расія ў чарговы раз запэўніла, што яна не датычная да сітуацыі ў Украіне, якая «з'яўляецца вынікам глыбокага крызісу ўкраінскай дзяржавы, што прывёў да палярызацыі грамадства і рэзкіх абвастрэнняў антаганізму паміж рознымі часткамі краіны».

Для пераадолення гэтага «ўнутранага канфлікту» Расія прапануе стварыць групу падтрымкі для Украіны.

Расія прапануе гэтай групе заняцца выкананнем дамоўленасцяў 21 лютага, а менавіта: здачай «незаконнай зброі», вызваленнем будынкаў і вуліц, расследаваннем смерцяў у Кіеве.

Таксама «без прамаруджвання склікаць па рашэнні Вярхоўнай Рады канстытуцыйны сход з роўным прадстаўніцтвам усіх украінскіх рэгіёнаў для падрыхтоўкі новай федэратыўнай канстытуцыі».

Гэтая канстытуцыя, паводле меркавання Расіі, павінна замацаваць федэратыўны лад Украіны, яе ваенна-палітычны нейтралітэт, дзяржаўны статус рускай мовы, абарону правоў чалавека і ўсіх меншасцяў, выбарнасць мясцовай улады і неўмяшальніцтва ў справы царквы.

 МЗС РФ мяркуе, што такую канстытуцыю варта зацвердзіць на ўсеўкраінскім рэферэндуме.

Пасля гэтага Расія хоча агульных і мясцовых выбараў «органаў заканадаўчай і выканаўчай улады ў кожным суб'екце федэрацыі».

Асобна Расія настойвае на тым, каб група заявіла, што «прызнаецца і паважаецца права Крыму вызначыць свой лёс паводле вынікаў свабоднага волевыяўлення яго насельніцтва ў ходзе праведзенага 16 сакавіка 2014 рэферэндуму».

Расія зноў прапануе, каб ужо новую тэрытарыяльную цэласнасць і суверэнітэт Украіны гарантавалі: Расія, ЕС і ЗША праз рэзалюцыю СБ ААН.

Каментары51

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць