Свет

Lenta.ru стане СМІ па эканоміцы

Новы галоўны рэдактар «Lenta.ru» Аляксей Гараслаўскі заявіў, што інтэрнэт-СМІ пяройдзе ад канцэпцыі палітыкі на навіны бізнесу і эканомікі. Пра гэта паведамляе тэлеканал Дождь са спасылкай на ІТАР-ТАСС.

Гараслаўскі ўдакладніў, што менеджмент «Lenta.ru» на працягу трох месяцаў распрацуе новую канцэпцыю. Пры гэтым, змену канцэпцыі выдання Гараслаўскі абумовіў «аналізам інтарэсаў чытачоў» «Lenta.ru».

Таксама галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання паведаміў, што працаздольнасць рэдакцыі будзе адноўленая ў поўным аб'ёме праз 2-3 тыдні.

Ён адзначыў, што на сённяшні дзень заяву аб звальненні напісалі каля 40 супрацоўнікаў «Lenta.ru», сярод якіх як журналісты, так і тэхнічны персанал. Гараслаўскі ўдакладніў, што ў рэдакцыю прыйшло каля 200 рэзюмэ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння5

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы 90% настаўнікаў — жанчыны8

Велізарная зграя ваўкоў трапіла ў здымкі фотапасткі ў Ганцавіцкім раёне3

Geely пачынае вытворчасць прататыпаў аэратаксі5

«45 гадоў ішла да таго, каб стаць калгасніцай. І ганаруся гэтым». Мінчанка з’ехала са сталіцы ў вёску і пачала вырабляць мэблю18

Справа ліфцёра. Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы маньяка з Магілёва16

Як у Беларусі вышукваюць «дармаедаў» і што ад іх хочуць22

Гомельскія ўлады дзеля ўстаноўкі помніка Ракасоўскаму высеклі цэлы сквер у цэнтры горада3

Дзядзька Алік у жыцці не п’е чарлік: гісторыя блогера, які парадзіруе выпівоху з вашага двара

Нетрадыцыйныя партыі здабываюць усё большую сілу ў Еўропе, у Чэхіі такія на кожны густ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння5

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць