Грамадства11

Мінчукі трацяць на харчаванне амаль 40 працэнтаў даходаў

Па выніках выбарачнага абследавання хатніх гаспадарак па ўзроўні жыцця ў першым паўгоддзі сярэднія штомесячныя грашовыя выдаткі адной хатняй гаспадаркі ў Мінску дасягнулі 3 275,4 рубля, паведамляюць Мінск-навіны са спасылкай на даныя Галоўнага статыстычнага ўпраўлення горада Мінска.

Большая частка гэтых сродкаў — 64,8 %, або 2 123,2 рубля, — была накіравана на спажывецкія выдаткі. Астатнія грошы пайшлі на ўклады і зберажэнні, падаткі, узносы, іншыя плацяжы, а таксама на вядзенне асабістай падсобнай гаспадаркі.

Структура спажывецкіх выдаткаў хатніх гаспадарак склалася наступным чынам:

  • 38,5 % — выдаткі на харчаванне;
  • 31,4 % — пакупка нехарчовых тавараў;
  • 27,9 % — аплата паслуг.

Больш дэталёвы аналіз агульных спажывецкіх выдаткаў паказаў, якія менавіта катэгорыі тавараў і паслуг былі найбольш значнымі для сямейнага бюджэту:

  • прадукты — 33,5 %;
  • транспарт — 12,4 % (у тым ліку паслугі грамадскага транспарту — 2,7 %);
  • аплата жылля — 8,5 % (у тым ліку жыллёва-камунальныя паслугі — 5,5 %);
  • ахова здароўя — 7,2 %;
  • пакупка прадметаў хатняга ўжытку, бытавой тэхнікі і догляд за домам — 6,2 %;
  • інфармацыя і сувязь — 5,9 %;
  • пакупка адзення і абутку — 5,7 %;
  • культура, адпачынак і спорт — 5,2 %;
  • спіртныя напоі і тытунёвыя вырабы — 2,2 %;
  • паслугі адукацыі — 1,9 %.

Каментары1

  • Ігнацы
    06.10.2025
    Самае прыкольнае што яны яшчэ лічаць сябе "сярэднім класам" хаця жывуць у галечы як і большасьць іх сяброў і знаёмых.

Цяпер чытаюць

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак: Трэба адмяняць да ядрэні фені ўсялякія выбары52

Беларускі дызайнер прадае звычайны камень з Нарачы за $20001

Беларускія дальнабойшчыкі ўсё часцей выбіраюць для працы Германію замест Польшчы і Літвы. Расказваюць пра заробкі10

Колькі сяброў можа быць у чалавека ў эпоху сацсетак? Навуковец падлічыў4

«Раней Марзалюк выступаў у калоніі, што экстрэмісты — ворагі народу. А апошні раз — што трэба ўмець дараваць»10

11‑гадовую школьніцу з Брэста збілі за парушэнне правілаў гульні2

Ізраіль і ХАМАС падпісалі дамоўленасці ў межах першага этапу мірнага плана

Верашчака — польская страва і польскае слова. Бондараўцы ў захапленні ад чарговага «доказу» неіснавання беларускай культуры21

Былы палітвязень Шафарэнка: Не чапаць нашых родных — адна з умоў угоды з амерыканцамі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар3

60‑гадовая п’яная беларуска ператварыла палёт з Парыжа ў Вільню ў кашмар

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць