Грамадства44

У Мінску пасля рамонту адкрылася круглая зала Галоўпаштамта

На цырымоніі адкрыцця гасцям прадэманстравалі сувенірны штэмпель «Welcome to Belarus!». Такі адбітак можа паставіць кожны ахвотны на паштоўку або ліст.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця ўдзельнічалі міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў, кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Валерый Кулеш і генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Ірына Саксонава. Яны перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку.

«Тут ажыццяўляецца каля 20% ад усіх аперацый з паштовымі адпраўленнямі ў цэлым па краіне, — адзначыў С. Папкоў. — Мы правялі маштабную рэканструкцыю залы, выканалі работы па мадэрнізацыі і аўтаматызацыі ўсіх тэхналагічных працэсаў. Пастараліся стварыць аптымальныя ўмовы для абслугоўвання кліентаў».

Ён таксама падкрэсліў, што ў 2013 годзе на беларускай пошце была завершана мадэрнізацыя аўтаматызаванай рассылкі дробных паштовых адпраўленняў, а на працягу 2014—2015 гадоў плануецца пабудаваць два лагістычных цэнтра для апрацоўкі міжнароднай пошты.

Сёння таксама ўвялі ў зварот спецыяльныя паштовыя штэмпелі з перавадной каляндарнай датай «Мінск-паштамт». Нагадаем, да гэтага часу дзейнічаў каляндарны штэмпель «Менск. Цэнтр па прадастаўленні паслуг».

Ганаровыя госці таксама зрабілі невялікую экскурсію па зале. Пасля завяршэння цырымоніі абноўленую залу наведалі першыя кліенты.

У якасці сувеніра быў прадстаўлены спецыяльны штэмпель «Welcome to Belarus!». З сённяшняга дня жадаючыя могуць паставіць гэты сувенірны адбітак на ліст ці паштоўку.

Адкрыццё круглай залы мінскага паштамта завяршылася акцыяй «Вясновая ластаўка». Жадаючым прапанавалі бясплатна адправіць родным і блізкім паштоўкі. У ходзе акцыі спецыялісты падказвалі, як правільна ўказваць адрас на паштовых адпраўленнях, каб яны без прамаруджання праходзілі ўсе этапы апрацоўкі на абсталяванні прадпрыемства.

Мінскі паштамт адчыныў свае дзверы 28 сакавіка 1955 года. Будынак можна назваць творам ручной працы — ён будаваўся без кранаў і спецтэхнікі, толькі намаганнямі рабочых.

У цэнтральнай залі паштамта ўсталяваны знак, які паказвае адлегласць да гарадоў Беларусі і Еўропы. Тут жа знаходзяцца самыя дакладныя гадзіннікі, якія паказваюць час шмат якіх гарадоў планеты.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Усе навіны →
Усе навіны

Заходнія спецслужбы фіксуюць зніжэнне колькасці расійскіх дыверсій у Еўропе1

Навукоўцы знайшлі незвычайныя формы жыцця ў самых глыбінях акіяна. Раней думалі, што там увогуле ніхто не жыве

Драгічынская раёнка выпусціла кампліментарнае відэа пра ўпарадкаванне горада. У каментарах раскрылі і іншы бок1

«Па загадзе зверху, але не Папы». Ксёндз Уладзіслаў Завальнюк упершыню публічна расказаў пра сваё звальненне

Станіслава Гліннік адмовілася ад віцэ-спікерства ў Каардынацыйнай радзе5

У Мінску збіраюцца знесці цяплічны камбінат і двухпавярховыя дамы на Парніковай. Што плануецца ўзамен?4

У Кітаі дайвер правёў пяць дзён у падводнай пячоры, харчуючыся сырой рыбай3

Індыя будзе купляць нафту ў Расіі не зважаючы на папярэджанні Трампа7

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

«Паўстання такіх памераў у Беларусі ніколі не было». Гісторык расказаў, чым унікальны 2020-ты і што мы возьмем з яго на будучыню

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць