Грамадства11

Лябедзька выйшаў на волю пасля 15 сутак арышту

31 сакавіка пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту на волю выйшаў лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску палітыка сустракалі каля 20 чалавек — сябры, паплечнікі па партыі, журналісты. 

Лябедзька заявіў журналістам, што ў самым факце яго арышту былі як плюсы, так і мінусы. Паводле яго слоў, арышт — гэта рэакцыя ўлад на тактыку дзеянняў АГП падчас выбараў. 

«Рэпрэсіі ў дачыненні да актывістаў партыі паказалі, што мы дзейнічалі правільна. Наша тактыка дзеянняў падчас выбараў паказала ўсю абсурднасць і шызафрэнічнасць нашай улады», — сказаў ён. 

Лябедзька таксама лічыць, што прэзідэнцкія выбары 2015 года будуць праводзіцца ў яшчэ больш жорсткіх для апазіцыі ўмовах, таму дэмакратычным сілам неабходна навязаць уладам свой сцэнарый дзеянняў. 

Нагадаем, 17 сакавіка суддзя суда Савецкага раёна Мінска Марына Фёдарава прызнала Лябедзьку вінаватым па арт. 17.1 (дробнае хуліганства) і ч. 1 арт. 23.34 (парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў) Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.

За першае правапарушэнне ён прыгавораны да 5 сутак арышту, за другое — да 10.

Згодна з адміністрацыйнымі пратаколамі, Лябедзька не ўдзельнічаў у несанкцыянаваным пікеце ў падтрымку палітзняволеных, а нібыта спрабаваў наладзіць бойку і нецэнзурна выказваўся ў дачыненні да другога сакратара БРСМ Аляксея Марозіка, які і заявіў на Лябедзьку ў міліцыю.

У сваю чаргу Лябедзька падкрэсліў, што ўдзельнічаў у афіцыйна дазволеным перадвыбарным пікеце кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад АГП Антона Жалко. Лідар партыі патлумачыў, што за тры дні да пікета Жылко падаў адпаведную заяву ў выбарчую камісію ў Мінгарвыканкаме.

Лябедзька падкрэсліў, што члены АГП на гэтым пікеце нагадалі пра 10 беларускіх палітзняволеных і бясследна зніклых палітыках, што не супярэчыць праграме кандыдата ў дэпутаты.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

Люксавы італьянскі брэнд Miu Miu выпусціў калекцыю, якую параўналі з халатамі з ЦУМа5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць