Эканоміка

Насельніцтва значна павялічыла аб'ёмы аперацый з валютай

Насельніцтва Беларусі нарошчвае аб'ёмы куплі-продажы валюты, сведчаць даныя Нацыянальнага банка. 

Так, у студзені—сакавіку гэтага года фізічнай асобы прадалі наяўнай і безнаяўнай валюты на 2 млрд. 300,8 млн. долараў у эквіваленце, купілі — 2 млрд. 333 млн. долараў. Такім чынам, чыстая купля замежнай валюты насельніцтвам за першы квартал склала 32,2 млн. долараў. 

Годам раней, у студзені—сакавіку 2013-га, насельніцтва Беларусі рэалізавала валюты на 1 млрд. 925,3 млн. долараў у эквіваленце, купіла — 1 млрд. 881,8 млн. долараў. Тады чысты продаж замежнай валюты за тры месяцв склаў 43,5 млн. долараў. 

Нагадаем, у цэлым за 2013 год насельніцтва рэалізавала замежнай валюты на ўнутраным рынку на 8 млрд. 295,9 млн. долараў ЗША ў эквіваленце, купіла — на 10 млрд. 675,9 млн. долараў. Чыстая купля замежнай валюты насельніцтвам за мінулы год склала 2 млрд. 380 млн. долараў ЗША. 

Як паведамлялася раней, практычна ўсю першую палову 2013 года насельніцтва выступала чыстым прадаўцом валюты, гэта значыць прадавала больш, чым купляла.

Пачынаючы з чэрвеня 2013 года на фоне росту курсу долара і распачатага адпускнога сезона фізасобы сталі павялічваць попыт на валюту. 

У другой палове 2013 года фізічныя асобы куплялі больш валюты, чым прадавалі. Паводле меркавання экспертаў, паводзіны насельніцтва былі абумоўлена дэвальвацыйнымі чаканнямі

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў6

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

На трасе каля Мінска заўважылі арыгінальны дарожны знак ФОТАФАКТ1

Сяргей Ціханоўскі дабраўся да Белага дома7

Трамп прызнаўся, што раней вайна ва Украіне яму здавалася самым простым канфліктам з усіх. І здзіўлены, што гэта не так7

У Літве закрываць пункты пропуску на мяжы з Беларуссю не плануюць1

Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў6

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць