Свет

Мінабароны Азербайджана звінаваціла армянаў у раненні сваіх салдатаў у Нагорным Карабаху

Міністэрства абароны Азербайджана абвінаваціла узброеныя сілы Арменіі ў абстрэле сваіх пазіцый у Нагорным Карабаху. Падчас абстрэлу, паводле азербайджанскага абароннага ведамства, былі параненыя два салдаты. Аднак

армянскія ўлады адмаўляюць абвінавачванні ў адрас сваіх вайскоўцаў, называючы заявы Баку дэзінфармацыяй.

Раніцай 14 красавіка на сайце ваеннага ведамства Азербайджана з'явілася паведамленне, у якім гаворыцца, што ўзброеныя сілы краіны, дыслакаваныя ў Агдамскім і Хаджавендскім раёнах, трапілі пад абстрэл. З паведамлення вынікае, што агонь па азербайджанскіх вайскоўцах адкрылі армянскія салдаты, прычым абстралялі яны адразу некалькі сёлаў.

Праз некаторы час пасля публікацыі паведамленні на сайце Мінабароны Азербайджана журналісты распаўсюдзілі інфармацыю, паводле якой падчас абстрэлу ў адным з сёлаў былі параненыя два вайскоўцы, Эльмірад Гурбаналізадэ і Асім Гуліеў. Паведамленні аб раненнях пашыраліся са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Азербайджана, хоць самога паведамлення аб параненых салдатах на сайце ведамства не было.

Паводле информагенцтва «Інтэрфакс- Азербайджан», Гурбаналізадэ і Гуліеў атрымалі лёгкія раненні. Іх даставілі ў ваенны шпіталь і аказалі неабходную медыцынскую дапамогу. Іх жыццю нішто не пагражае.

На паведамленні азербайджанскіх журналістаў аператыўна адрэагавала прэс-служба Мінабароны Нагорнага Карабаха. Менавіта пад кантролем войскаў гэтай непрызнанай рэспублікі і знаходзіцца вялікая частка Хаджавендскага і часткова Агдамскага раёнаў.

Афіцыйны прадстаўнік абароннага ведамства Нагорнага Карабаха Сенор Асрацян заявіў журналістам агенцтва «Навіны Арменіі», што інфармацыя пра абстрэл і раненні азербайджанскіх салдатаў не адпавядае рэчаіснасці.

Перамір'е было заключана ўладамі Азербайджана, Арменіі і Нагорнага Карабаха ў маі 1994 года. Гэтай дамове папярэднічала Карабахская вайна, актыўная фаза якой пачалася ў 1992 годзе. Тады, нягледзячы на значную вайсковую перавагу, Азербайджану не ўдалося падпарадкаваць сабе заселены ў асноўным армянамі Нагорны Карабах, за які заступілася менш падрыхтаваная армія Арменіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі5

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Усе навіны →
Усе навіны

«Разгледзець засаду». Веласіпедысты і кіроўцы пра патрабаванне спешвацца на пераходзе22

Так выглядае таймлайн Статкевіча, зафіксаваны камерай перахода Каменны Лог ВІДЭА3

Вызвалены журналіст Павел Мажэйка: Мы ўсе ў калоніі бачылі допіс Трампа4

«Запомні: 2027-мы» — Ала Пугачова прадказвае перамены8

«Праверылі пашпарты і не пусцілі». Што расказалі пасажыры аўтобуса, які не паспеў заехаць у Польшчу6

Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай16

Расія паставіць у Магілёве помнік арганізатару палітычных забойстваў 8

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону3

На патрэбы палітвязняў ужо сабралі 80 тысяч еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі5

Лукашэнка: без гальштука ў размовах з пасланнікамі Трампа, у гальштуку з расійскімі губернатарамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць