Грамадства44

Вызначаны адзнакі, якія на ЦТ у 2014 годзе будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых

Вызначаныя адзнакі, якія будуць прыраўноўвацца да нездавальняючых па выніках цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2014 годзе. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 10 красавіка 2014 г. №34.

Як адзначылі ў прэс-цэнтры Мінадукацыі, устаноўлена, што для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені, адзнакамі па вучэбных прадметах, якія прыраўноўваюцца да нездавальняючых па выніках ЦТ, у балах па стобальнай шкале ад 0 да 100 балаў (уключна), з'яўляюцца:

ад 0 да 9 балаў (уключна) — па рускай і беларускай мовах;

ад 0 да 14 балаў (уключна) — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;

ад 0 да 19 балаў (уключна) — па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Для асоб, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі I ступені ў вочнай (дзённай) форме атрымання адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту пры ажыццяўленні дадатковага набору ў дзяржаўныя ўстановы вышэйшай адукацыі на месцы, што засталіся вакантнымі пасля залічэння абітурыентаў, такімі адзнакамі з'яўляюцца:

ад 0 да 4 балаў (уключна) — па рускай і беларускай мовах;

ад 0 да 9 балаў (уключна) — па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі;

ад 0 да 14 балаў (уключна) — па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі найноўшага часу, грамадазнаўству, геаграфіі, замежных мовах (англійская, нямецкая, французская, іспанская).

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Украіны: Зяленскі гатовы абмяркоўваць пытанне тэрыторый, але толькі на сустрэчы з Пуціным3

«Дармаедаў» пачалі караць за няяўку на прафілактычныя мерапрыемствы19

«БелДжы» выпускае тры новыя аўто4

Лявончык пра ўцечку «Байхэлп»: Гэта не было пытанне ўзлому нашай базы. Гэта быў чалавечы фактар2

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула41

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Беларус набыў кватэру ў Іспаніі, але яе занялі акупасы. Цяпер ён не можа яе вярнуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць