Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»44

"Яйкагаловыя" завалілі ўсю службу

…і старанна робяць выгляд, што ўпершыню чуюць пра сякеру пад лавай. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

У айчыннага начальства мэтода ўнівэрсальная: калі справа буксуе — запатрабаваць яшчэ болей сувора. Цяпер вось надышла чарга "нашых яйкагаловых". Гаворка пра першы зьезд навукоўцаў.

З высокай трыбуны ім тлумачаць важнасьць інавацыйнага разьвіцьця. "Яйкагаловыя" старанна робяць выгляд, што ўпершыню чуюць пра сякеру пад лавай.

Між тым яшчэ пры канцы 90-х, калі Акадэмію навук узначальваў Аляксандар Вайтовіч ("апошні прэзыдэнт", як ён жартуе), адтуль наверх рэгулярна ішлі паперы з прапановамі. І наконт інавацыйнага шляху, і наконт парку высокіх тэхналёгіяў, і наконт дывэрсыфікацыі відаў паліва… І ўсё клалася пад сукно. На чорта тая — язык зломіш! — ды-вэр-сы-фі-ка-цыя, калі Расея ў абмен на інтэграцыйныя байкі дае танных газу й нафты колькі ўлезе!

Вайтовіч быў ня толькі "апошнім прэзыдэнтам", але й апошнім кіраўніком Акадэміі, выбраным паводле канонаў акадэмічнай дэмакратыі, на канкурэнтнай аснове. Мясьніковіча потым прызначылі прэзыдэнцкім указам. Перад тым быў выдадзены дэкрэт з гучнай назвай — "Аб павышэньні ролі навукі і рэфармаваньні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі". Фактычна ж, лічыць Вайтовіч, "флагман" ператварылі ў звычайную бюракратычную ўстанову, а саму навуку пашыхтавалі на вэртыкальны ўзор. Зараз жа высьвятляецца, што гэтыя яйкагаловыя завалілі ўсю службу!

"Сахаравых на гэтым зьезьдзе ня будзе!" — пачуў я напярэдадні ад кагосьці са знаёмых. Натуральна, сэлекцыя была адмысловая. Такія, як экс-прэзыдэнт Вайтовіч, у лік уганараваных ня трапілі. "Там" не даруюць дысыдэнцкіх грахоў.

Зрэшты, гаворка не пра амбіцыі ды крыўды.

"Звышзадачу — забясьпечыць інавацыйнае разьвіцьцё — гэты зьезд, канешне ж, ня вырашыць, — падзяліўся са мной меркаваньнямі акадэмік Вайтовіч. — Па-першае, такія праблемы ўвогуле не вырашаюцца на зьездах. Па-другое, сьмешна патрабаваць ад навукоўца вялікай аддачы, увесь час прымушаючы яго хадзіць на паўсагнутых… Па-трэцяе, айчынная экономіка неўспрымальная да інавацыяў".

Што да апошняга моманту, то вось, дарэчы, грунтоўны артыкул эканаміста Леаніда Злотнікава. Экспэрт даходліва тлумачыць, у прыватнасьці, чаму мэнэджэры заходніх кампаній не бяруць на працу невукаў-сваякоў ці "блатных" і чаму там фірмы самі ганяюцца за рознымі ноў-хаў.

Ну а што да к.к.дз. зьезду навукоўцаў, то прапаную экспэрымэнт. Вось тут — "рыба", праект выніковай рэзалюцыі ("Заслухаўшы выступленьне Прэзыдэнта…", "дзякуючы намаганьням Кіраўніка дзяржавы…" і г.д.). Параўнайце з тым, што зьявіцца пастфактум у друку і знайдзіце дзесяць адрозьненьняў:)

Каментары4

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў9

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак5

Трамп і Пуцін могуць сустрэцца на саміце ў Малайзіі3

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?4

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу3

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА2

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць