Здарэнні

На 25 гадоў пазбаўлення волі асуджаны жыхар Баранавіч, які жорстка забіў знаёмую дзяўчыну

 Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда вынесла прысуд 29- гадоваму непрацуючаму, раней не судзімаму жыхару Баранавічаў, які забіў з асаблівай жорсткасцю дзяўчыну.

Як паведаміла начальнік аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Наталля Васярчук, якая падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачванне па справе, злачынства было здзейснена ўвечары 25 верасня 2013 года ў Баранавічах, у кватэры, якую здымала 19- гадовая ахвяра абвінавачанага. З гэтай дзяўчынай мужчына быў знаёмы прыкладна два месяцы, некаторы час жыў у яе ў кватэры і паміж імі былі блізкія адносіны.

24 верасня абвінавачаны прыйшоў да дзяўчыны ў госці са сваім сябрам, распіваў з ім спіртныя напоі, пасля чаго застаўся начаваць. Увечары 25 верасня паміж абвінавачваным і дзяўчынай пачалася сварка з-за празмернага ўжывання мужчынам спіртнога. Жыхар Баранавічаў, які знаходзіўся ў стане ап’янення, нанёс сваёй ахвяры не менш за 84 удары нажом і металічнай відэльцам, а таксама рукамі і нагамі ў вобласць галавы, шыі, тулава і канечнасцяў, прычыніўшы 124 цялесных пашкоджанні.

Ад траўматычнага гемарагічнага шоку, які развіўся ў выніку камбінаванай траўмы, дзяўчына памерла на месцы.

Злачынец уцёк з месца злачынства, зняў з сябе вопратку, якая была ў крыві забітай, і схаваў. Пасля гэтага ён хаваўся ў лясным масіве недалёка ад вёскі Цівунцы, дзе здзейсніў чатыры крадзяжы з дачных домікаў, выкрадаючы прадукты харчавання і рэчы. 16 кастрычніка яго затрымалі супрацоўнікі міліцыі.

Стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная судовая экспертыза выявіла, што мужчына не пакутуе якім-небудзь псіхічным захворваннем.

Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда прызнала яго вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця чалавека (забойстве) з асаблівай жорсткасцю (па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК), а таксама здзяйсненні крадзяжу паўторна (па ч. 2 арт. 205 КК) і прысудзіла да 25 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Па прысудзе калегіі з яго спагнана ў выглядзе кампенсацыі маральнай шкоды на карысць бацькоў забітай па 50 млн рублёў кожнаму, а таксама 9,5 млн. рублёў выдаткаў на яе пахаванне.

«У судовым пасяджэнні абвінавачаны заяўляў, што нічога не памятае пра абставіны забойства. Разам з тым папярэднія і наступныя падзеі выкладаў з храналагічнай дакладнасцю», — адзначыла дзяржабвінаваўца.

Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў5

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм'еру і спікеру Сейма Літвы прыпомнілі, што яны 17 гадоў таму ездзілі ў Беларусь6

Падчас урагану ў Магілёве вецер знёс сабачую будку разам з сабакам1

Памёр спявак Озі Осбарн14

Памёр Эдвард Зайкоўскі8

Асуджаны за «Гаюн» да хіміі брат Ігара Лосіка ўцёк з Беларусі11

«Сам бы пайшоў ваяваць, калі б галава не кружылася». Эдуард Малафееў расказаў пра свае крыўды, Лукашэнку і вайну16

Чаму Лукашэнка не Аліеў13

Пад Гроднам знайшлі лісічку, якая прарасла праз чэрап

Цэны на квіткі ў Вільню ўражваюць. Чаму дабрацца да Літвы нашмат даражэй, чым да Варшавы і Масквы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў5

Беларуска расказала, як ехала на цягніку з Адлера ў Мінск, які вымушаны быў спыніцца праз атаку дронаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць