Здарэнні

У Віцебску затрымалі траіх расейцаў, якія кралі грошы з карт-рахункаў беларусаў

Праваахоўнікі Віцебска затрымалі траіх расейцаў, якія выкрадалі грошы з карт-рахункаў беларусаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама Георгій Яблонскі.

Са студзеня 2014 міліцыя абласнога цэнтра зафіксавала вялікую колькасць выпадкаў крадзяжу сродкаў з дапамогай падробленых банкаўскіх картак. Распачата больш за 20 крымінальных спраў.

«Складанасць у раскрыцці дадзеных злачынстваў заключалася ў тым, што пацярпелыя не адразу выяўлялі прапажу грошай. Яны звярталіся ў банк, які праводзіў уласнае разбіральніцтва. І толькі пасля гэтага мы атрымлівалі заяву», — растлумачыў Георгій Яблонскі.

Тым не менш, спецыялістам ведамства ўдалося вылічыць падазраваных. Імі аказаліся грамадзяне Расіі: двое маладых людзей з Казані і Варонежа і дзяўчына з Вялікіх Лук. У выніку праведзенай спецаперацыі супрацоўнікі УУС затрымалі аўтамабіль BMW з падазраванымі. У салоне былі выяўленыя прылада для капіявання інфармацыі з банкаўскіх картак, якая маскіруецца пад дэталь банкамата (скімер), ноўтбук, прылада для вырабу падробных картак і самі падробкі.

Усяго за час сваёй злачыннай дзейнасці расейцы завалодалі дадзенымі аб карт-рахунках амаль 400 беларусаў і выкралі сродкі на агульную суму каля Br70 млн. Падазраваныя арыштаваныя, праводзіцца праверка.

Нядаўна выяўлены яшчэ адзін факт крадзяжу Br29 млн з рахунку жыхара Віцебска (крымінальная справа пакуль не распачата). Устаноўлена, што аналагічныя злачынствы група здзяйсняла і ў Мінску. Таксама ёсць важкія падставы меркаваць, што сярод пацярпелых ёсць жыхары Расіі і Украіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з кардыналам Гуджэроці, абмяркоўваць маглі ізаляцыю Беларусі і палітвязняў1

У новым падручніку па гісторыі для 11 класа замоўчваюць сталінскія рэпрэсіі і ўхваляюць вайну супраць Украіны13

Бабінага лета не было, бабінай восені таксама не будзе4

Мяжа Беларусі з Літвой будзе закрыта мінімум да серады19

У Санкт-Пецярбургу спрабавалі выкрасці футбаліста «Зеніта»2

Нечакана. Унутры гандлёвага цэнтра ў Мінску адкрыецца праваслаўны храм23

У арганізацыі рабавання Луўра падазраюць расіяніна, звязанага са спецслужбамі5

«Мы ў крызісе»: Офіс прэзідэнта Літвы заклікае прымяняць кінетычныя сродкі супраць шароў16

Учора на тэрыторыю Літвы заляцела 66 метэазондаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя1

Каб не трапіць на Акрэсціна, мінчук збег жыць у лес — вось яго гісторыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць