Афіша

16 мая — фестываль моладзевай журналістыкі «Твой Стыль» у Гродне

Фестываль моладзевай журналістыкі пройдзе ў Гродне ўжо ў бліжэйшыя выходныя 16-18 мая. Ужо з’явілася падрабязная ПРАГРАМА мерапрыемства – з выставамі, майстар-класамі, прэзентацыямі і ток-шоў, а таксама канцэртам. Арганізатарамі Фестывалю з‘яўляюцца грамадскія аб’яднанні «Цэнтр «Трэці Сектар» і «Беларуская асацыяцыя журналістаў».

Госці фестывалю пабачаць выставу маладых беларускіх фатографаў BY NOW, сустрэнуцца з жывымі класікамі беларускай дакументалістыкі Галінай Адамовіч і Алегам Дашкевічам, пройдуцца ў экскурсіі па «журналісцкай Гародні», змогуць пагуляць у настольныя гульні і навучыцца скакаць на джампах, паўдзельнічаюць у карысных майстар-класах.

Вядучыя майстар-класаў – найлепшыя журналісты-прафесіяналы з Беларусі і суседніх краін – поўны спіс з інфармацыяй пра экспертаў глядзі на старонцы фестывалю.

Гэтаксама ў межах фэсту пройдзе ўзнагароджанне пераможцаў ФотаБатлу і конкурсу для маладых журналістаў.

Падарункам для ўдзельнікаў стане канцэрт дуэта Паўла і Алены Аракелянаў – блюз, фанк і джаз па-беларуску і па-англійску чакае ўдзельнікаў другога дня фэсту.

Пацвердзіць свой удзел у Фестывалі можна тут. Удзел бясплатны.Поўную праграму глядзіце на старонцы фестывалю 3sektar.by/fest2014. Пытанні можна дасылаць на адрас festyval2014@gmail.com

X

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў93

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

Мужчына, што з нажом і ў трусах уварваўся ў мінскую краму, казаў нешта пра зрыў спецаперацыі. ВІДЭА знутры7

У Палтаве нанесены ўдар па ваенкамаце: ёсць загінулыя і параненыя3

У Польшчы расказалі, як будзе з 7 ліпеня праходзіць кантроль на мяжы з Літвой2

Горача, як у пекле. Як Еўропа перажыла адзін з самых гарачых месяцаў за ўсю гісторыю назіранняў6

Ціханоўская пра 3 Ліпеня: На справе ні пра якую сапраўдную незалежнасць ці свабоду гаворкі не ідзе13

«Ты пабачыш і пачуеш. Гэта будзе не бомба, а бомбішча». Раніцай 2 ліпеня Павел Латушка атрымаў ліст ад асобы, якая пастаянна атакуе яго22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў93

«Сорамна і балюча!» Сяргей Ціханоўскі паскардзіўся на недастатковую падтрымку беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць