Культура

Трэба так! Новыя конкурсы і намінацыі Пятага фестывалю AD.NAK!

Стартаваў Пяты, юбілейны, фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!, які штогод звяртае ўвагу прафесійных рэкламшчыкаў і грамадства Беларусі да рэкламы і іншых сродкаў маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

У гэтым годзе Фестываль узмацняе выснову: калі ты хочаш быць заўважным, заўважаным і паважаным, трэба дбаць пра свае – беларускія – інтарэсы (асабістыя і/ці карпаратыўныя), абапіраючыся на нацыянальнае, ментальнае. Тады ты паспяховы, тады ты ў трэндзе, ты – адметны! Асноўная думка, якую нясе Фестываль сёлета, – «Думай глабальна – дзейнічай лакальна!». Карыстаючыся гэтым лозунгам, Фестываль AD.NAK! сёлета абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

У праграме Фестывалю ў гэтым годзе адбыліся значныя змены – пашырылася колькасць намінацый, абноўленая і конкурсная праграма.

Чым адрозніваюцца НАМІНАЦЫІ ад КОНКУРСАЎ? Галоўнае адрозненне ў тым, што ў НАМІНАЦЫЯХ могуць удзельнічаць толькі рэальныя, зацверджаныя замоўцамі і рэалізаваныя праекты.

У межах КОНКУРСАЎ жа ўдзельнікам прапануецца праявіць свой крэатыў, стварыць работу па зададзенай тэме і такім чынам удзельнічаць у праграме Фестывалю. Конкурсы ладзяцца найперш для таго, каб прыцягнуць маладыя таленты, для якіх у пачатку прафесійнага шляху вельмі важная практычная рэалізаванасць сваіх працаў.

Шмат якія намінацыі ўжо знаёмыя ўдзельнікам Фестывалю з мінулых гадоў. Сярод новых намінацый варта адзначыць МАРКЕТЫНГАВУЮ ЭФЕКТЫЎНАСЦЬ і ІНАВАЦЫІ. Нагадваем, што да ўдзелу ў намінацыях запрашаюцца аўтары рэалізаваных беларускамоўных рэкламных і маркетынгавых праектаў, якія не ўдзельнічалі ў фестывалях мінулых гадоў. Аднак прадугледжаная намінацыя, у якой можа паўдзельнічаць любы чалавек, неабавязкова рэкламіст. У намінацыю «Каша сувораўская» можа трапіць любы здымак факту (надпіс, выява, шыльда), што паказвае ці ўжывае памылковыя гістарычныя і культурніцкія стэрэатыпы ці зроблены супраць усіх канонаў рэкламнай логікі.

 

Частка конкурсаў набудзе новы фармат воркшопаў. У гэтым фармаце пад кіраўніцтвам прафесійных куратараў удзельнікам прапануецца стварыць вонкавую і друкаваную рэкламы на злабадзённыя тэмы – супраць распаўсюду і ўжывання моладдзю сінтэтычных наркотыкаў (AD.NAK! СУПРАЦЬ DRUGS) і папулярызацыя безнаяўных разлікаў у краіне (ПЛАЦІМ БЕЗНАЯЎНА). Партнёрам конкурсу «Плацім безнаяўна» выступіла плацёжная сістэма Рэспублікі Беларусь «Белкарт».

У гэтым жа фармаце пройдзе конкурс ІНФАГРАФУЙ ГІСТОРЫЮ AD.NAK!, у межах якога канкурсанты зробяць сучасную інфаграфіку, прысвечаную гісторыі Фестывалю.

Арганізатары ўпэўненыя, што фармат воркшопа дапаможа атрымаць у выніку праекты пэўнага ўзроўню, якія змогуць стаць асновай для стварэння і рэальнага распаўсюджвання ідэі ў розных фарматах – на білбордах, постарах, у друкаваных СМІ і інш.

Конкурс БРЭНД-ПЕРАЗАГРУЗКА развяжа рукі рэкламшчыкам і прапануе ўдзельнікам ператварыць мясцовыя гандлёвыя маркі і брэнды так, каб яны адназначна ўспрымаліся як беларускія. Згоду здацца на літасць дызайнерам далі «Онега», AIST, «Сочный»і M1NSK.

Яшчэ адзін сёлетні конкурс – ЗДЗІВІ ІНТУРЫСТА! У яго межах удзельнікам прапануецца стварыць дызайн-канцэпт беларускіх сувеніраў, што будуць вырабляцца ў прамысловых маштабах: ільняная торба, майка, кубак і нататнік.

Пераможцаў намінацый і конкурсаў чакаюць павага, прызнанне і каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю. Генеральны партнёра AD.NAK! у гэтым годзе – кампанія velcom.

Як заўсёды, удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ!

Дэдлайн прыёму працаў – 9 чэрвеня. Фінальная частка Пятага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Усе падрабязнасці пра Фестываль, намінацыі і ўмовы ўдзелу ў воркшопах шукайце ў адпаведных раздзелах сайта Фестывалю Adnak.by. Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэлефонах: +375 29 177-0121, 29 755-1434. E-mail: [email protected].

Каментары

Цяпер чытаюць

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Усе навіны →
Усе навіны

Каровы як зебры і яшчаркі, якія любяць піцу — у Гарвардзе ўручылі шнобелеўскія прэміі3

Лукашэнка ўгледзеў недахопы ў добраўпарадкаванні Жыровічаў3

Менеджара банка з Наваполацка асудзілі — імаверна, за Гаюн

Чэшскі дыпламат абвешчаны персонай нон грата і павінен пакінуць Беларусь

«Чакаю тавар ужо 13 дзён». Што пішуць кліенты аб праблемах Wildberries7

«Грошы залічаны іншаму кліенту: у яго такі ж ідэнтыфікатар» — рэдкі выпадак з банкаўскай карткай2

Метро, новыя дарогі і жыллё: зацвердзілі новы план развіцця мінскіх Шабаноў3

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу48

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць