Усяго патроху22

Француз, які выйграў у латарэю, аддасць 50 млн еўра на дабрачыннасць

Жыхар Францыі, які выйграў у латарэю EuroMillions больш за 72 млн еўра, мае намер перадаць каля дзвюх трацін гэтай сумы на дабрачыннасць. Як піша The Guardian, мужчына з дэпартамента Верхняя Гарона збіраецца размеркаваць 50 млн еўра паміж дзесяццю арганізацыямі.

Якія менавіта некамерцыйныя фонды атрымаюць грошы, дакладна невядома. Паведамляецца толькі, што новаспечаны мільянер плануе пералічыць грошы тым арганізацыям, якія аказваюць падтрымку людзям, што знаходзяцца ў неспрыяльных жыццёвых абставінах.

Пра самога ўладальніка 72 млн еўра вядома няшмат. Арганізатар розыгрышу, кампанія Francaise des Jeux паведаміла прэсе, што мужчына пажадаў захаваць інкогніта, дазволіўшы толькі распавесці СМІ, што яму каля 50 гадоў і ён бяздзетны. Аб сямейным становішчы мужчыны інфармацыі няма.

Рашэнне пераможцы EuroMillions віталі карыстальнікі сацсетак, а таксама сацыёлагі. Адзін з іх, Дэні Мюзэ, заявіў, што ўчынак мільянера вельмі красамоўны: «Цяпер, калі грамадства знаходзіцца ў крызісе і пошуках маральных арыенціраў, калі грошы робяцца важнейшымі за ўсё, яго дзеянні маюць сэнс».

Розыгрыш, які прынёс французу 72 млн еўра, адбыўся яшчэ ў лютым 2014 года. У пераможцы было 60 дзён на тое, каб заявіць свае правы на прыз. Відавочна, ён уклаўся ў тэрмін, аднак рашэнне аб тым, што менавіта зрабіць з выйгрышам, прыняў толькі цяпер.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі расце запазычанасць насельніцтва па банкаўскіх крэдытах

У Расіі рэзка вырас попыт на беларускія пеністыя віны1

У Гомелі на Дзень горада тысяча чалавек станчылі пад песню «Касіў Ясь канюшыну» ВІДЭА4

У тыктоку завірусіўся «кідок кобры» ў Беларусі ВІДЭА

Пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў загарэўся Новаўфімскі НПЗ у Башкартастане2

У Літве пакуль што не зафіксавалі ніякіх правакацый у сувязі з вучэннямі «Захад-2025»

Польскае выданне назвала Церцеля архітэктарам спецаперацыі, якая разгортваецца паралельна з вучэннямі «Захад»68

Удава Чарлі Кірка эмацыйна звярнулася да забойцы свайго мужа: Ты не ўяўляеш, што ты развязаў11

Трамп паставіў новыя ўмовы для ўвядзення «маштабных» санкцый супраць Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА19

Міліцыя сцвярджае, што канцэрт у Мінску прыйшлі 120 тысяч чалавек ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць