Музыка77

Андрэй Макарэвіч даў згоду на выкананне сваіх песень па-беларуску

Лідару гурту «Машина времени» прыйшліся да спадобы пераклады яго песень, які зрабіў беларускі музыка Юры Несьцярэнка.

Музыкі сустракаліся асабіста, да гэтага Юры Несьцярэнка даслаў Андрэю Макарэвічу некалькі беларускіх перакладаў тэкстаў «Машины времени», а потым яшчэ насьпяваў і паказаў як яны гучаць на нашай мове. «Вялікая папулярнасьць Макарэвіча ў Беларусі наогул невыпадковая. У яго ж ёсць гэнетычныя прывязкі да Беларусі і па бацькавай, і па матчынай лініі. І ён усур’ёз зацікавіўся сваімі каранямі, прыязджаў у вёску Паўловічы на Бярозаўшчыну, адкуль паходзіць яго род», – распавёў Юры Несьцярэнка парталу Tuzin.fm. Якраз цікавасьць Макарэвіча да сваіх беларускіх каранёў і стала нагодай для перакладу шэрагу яго песень на беларускую. Былі пераасэнсаваныя «Сьнег», «Не дай мне ўпасьці», «Дзень гневу», «Зоркам ня трэба мэтро» ды іншыя творы.

«Канечне, аб’ектыўна гэтыя тэксты Андрэй Вадзімавіч ацаніць ня мог, але ўважліва азнаёміўся. І, што самае галоўнае, пачуў як яны гучаць. І даў дабро на іх выкананьне і выкарыстаньне. І нават сам прапанаваў працяг у выглядзе выданьня песень», ­– кажа Юры.

Пераклады Андрэя Макарэвіча па-беларуску ўвайшлі ў «Анталёгію перакладу расейскай рок-паэзіі», якая пабачыла сьвет у другім нумары часопісу «Дзеяслоў». Прэзэнтацыя анталёгіі прайшла ў клюбе «Графіці» 3 чэрвеня.

 

Каментары7

Цяпер чытаюць

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву10

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Усе навіны →
Усе навіны

«Арэшнік» паставяць на баявое дзяжурства ў Беларусі ў снежні18

Вось як цяпер выглядае рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Сочы15

Нетаньяху даручыў ізраільскай арміі зноў біць па Газе13

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб яшчэ мацней прыпякло41

«Раніца — у школе, потым — гатэль». Знакаміты беларускі лыжнік расказаў, як жыве ў польскім Закапаным

«У палякаў усё гатова». Што кажуць пра магчымае адкрыццё «Брузгоў» і «Бераставіцы»?8

Мікола Дзядок параіў, што рабіць, каб наблізіць перамены29

Пад Баранавічамі мясцовы жыхар праводзіць бясплатныя экскурсіі па былой панскай сядзібе5

Аказваецца, Клачко, Манько і Баранаў, якія сказалі, што выйшлі з КР з фракцыяй «Воля», нікуды не выходзілі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву10

Міністр абароны Бельгіі прыгразіў Пуціну зраўняць з зямлёй Маскву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць