Дзякуй вам, шаноўная рэдакцыя, за тую ўвагу, якую вы надаяце апошнім падзеям. Усё так. Калі раніцай, пасьля першай ночы, я на прыступках Дому прафсаюзаў глядзеў на натоўп на плошчы – на мае вочы наварочваліся сьлёзы. За тую ноч я пабачыў столькі сапраўдных людзей, колькі, мабыць, за ўсё астатняе жыцьцё не пабачу.
Дзякуй вам, шаноўная рэдакцыя, за тую ўвагу, якую вы надаяце апошнім падзеям. Усё так. Калі раніцай, пасьля першай ночы, я на прыступках Дому прафсаюзаў глядзеў на натоўп на плошчы – на мае вочы наварочваліся сьлёзы. За тую ноч я пабачыў столькі сапраўдных людзей, колькі, мабыць, за ўсё астатняе жыцьцё не пабачу. Калі чалавек прайшоў праз гэту Плошчу, то ён зможа прайсьці з годнасьцю празь любыя жыцьцёвыя нягоды.
І я ведаю, што калі потым хто-небудзь зь іх папросіць у мяне помачы, ён яе атрымае.
Дзякуй ім усім.
Каментары