Меркаванні5656

Андрэй Вардамацкі: Беларусы «развярнуліся» ад Еўропы да Расіі

Большасць жыхароў Беларусі за апошнія месяцы крута змянілі геапалітычныя перавагі — ад праеўрапейскага вектара развіцця да прарасійскага. Грамадзянам Беларусі Расія ўяўляецца блізкім і даступным суседам, тады як краіны Еўропы асацыююцца з чэргамі каля пасольстваў.

Пра гэта заявіў Deutsche Welle прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Андрэй Вардамацкі. 

У канцы красавіка Беларуская аналітычная майстэрня ў Варшаве (BAW) правяла агульнанацыянальныя даследаванні, якія паказалі, што адбылася кардынальная змена геапалітычнай арыентацыі беларусаў — вектар развіцця ў напрамку Расіі ўяўляецца ім лепшым, чым у бок Еўрасаюза. 

Апытаныя больш як тысяча рэспандэнтаў з усіх рэгіёнаў краіны ва ўзросце ад 18 гадоў. Звыш 60% аддаюць перавагу саюзу з Расіяй, чым інтэграцыі ў ЕС, за якую выказаліся толькі 18% апытаных, хоць параўнальна нядаўна ў Беларусі пераважалі заходнія арыенціры. 

«Па-першае, высветлілася, што ўплыў падзей ва Украіне на жыццё беларусаў настолькі вялікі, што ён фарміруе іх погляды на больш шырокае кола пытанняў, а не толькі на ўкраінскае, у тым ліку вызначае і геапалітычныя арыенціры, і ўзровень эканамічнага самаадчування. Па-другое, у меркаваннях беларускага грамадства адназначна пераважае расійская канцэпцыя», — мяркуе Вардамацкі. 

Першым фактарам такой пераацэнкі каштоўнасцяў ён называў прапаганду і крыніцы інфармацыі. Другім — параўнанне беларусамі сітуацыі ва Украіне і ў сваёй краіне. Негатыўная ацэнка ўкраінскіх падзей трансфармавалася ў іх свядомасці ў больш пазітыўную ацэнку сітуацыі ў Беларусі, мяркуе сацыёлаг. Пры гэтым падкрэслівае: уваходжанне Крыма ў склад Расіі 65% беларусаў лічаць справядлівым і толькі 15% — няправільным. 

«У вачах беларускіх грамадзян Расія ўяўляецца краінай, дзе можна зарабляць, без праблем перасякаць мяжу. Але калі беларус думае пра Еўропу, то перадусім успамінае чаргу каля пасольства, цяжка даступную і дарагую візу. Таму ён адчувае сябе непатрэбным ЕС, і Еўрасаюз у яго ўспрыманні становіцца далёкім і чужым», — тлумачыць Вардамацкі. 

«Нягледзячы на дэкларацыі Захаду аб падтрымцы беларускага грамадства, падзенне цікавасці еўрапейскіх палітыкаў да Беларусі відавочнае. Беларусы таму і пераарыентаваліся на расійскі вектар развіцця, таму што перасталі чуць усё больш слабы голас ЕС. Галоўнае пытанне зараз заключаецца ў рашучасці Еўрасаюза акрэсліць, чым абернецца аслабленне яго ўплыву на Беларусь. І што гэта насамрэч — генеральны трэнд еўрапейскай палітыкі або ўсяго толькі часовае адхіленне?» — задае пытанне Вардамацкі.

Каментары56

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі восем немаўлят да года наведваюць дзіцячы сад1

Як глабальная змена клімату адаб’ецца на Беларусі? Не зусім так, як мы ўяўляем12

Мінчанка расказала, дзе пазнаёміцца з перспектыўнымі хлопцамі ў сталіцы14

Ціханоўскі насмажыў катлет на фестывалі «Тутака»45

Наколькі дакладна можна прадказаць надвор'е на месяц? І чаму дагэтуль не папярэджваюць пра тарнада за дзень?5

З'явіцца новая дзяржава — Новая Каледонія3

Заробак 73 рублі? На заводзе патлумачылі, адкуль у іх такія вакансіі

Француз пераехаў з Ніцы ў Мінск і адкрыў пякарню12

У Мінску купілі дом за 3 мільёны даляраў. Ён у тым раёне, дзе жыве Эйсмант1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа7

Сенатар Грэм анансаваў рэкордныя пастаўкі зброі Украіне пасля заўтрашняй заявы Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць