Грамадства2121

Лукашэнка станцаваў з самай надзейнай выпускніцай і заклікаў студэнтаў не з'язджаць ФОТАФАКТ

«Звязвайце сваю будучыню абавязкова з Беларуссю. Не шукайце прывіднага шчасця за яе межамі. Бо па-сапраўднаму можна быць шчаслівым толькі на Радзіме, сярод сваіх сяброў і блізкіх. Яшчэ вядомы філосаф Вальтэр казаў, што людзі нярэдка ідуць далёка шукаць тое, што маюць у сябе дома», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 27 чэрвеня на рэспубліканскім балі выпускнікоў вышэйшых навучальных устаноў. 

«У заўтрашні дзень вы можаце глядзець упэўнена і смела. Суверэнная і незалежная Беларусь — дзяржава маладая і ўяўляе вялікую прастору для прыкладання вашых сіл і здольнасцяў», — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. 

Як адзначыў Лукашэнка, атрыманне дыплома аб вышэйшай адукацыі, а разам з ім і трывалых ведаў адкрывае перад выпускнікамі шырокія перспектывы. «Дзейнічайце, стварайце, стаўце перад сабой амбіцыйныя мэты і старайцеся дасягаць іх. Толькі не будзьце пасіўнымі і, самае галоўнае, не палохайцеся жыццёвых цяжкасцяў. Смела, мэтанакіравана ідзіце наперад. Тады прыйдзе да вас і поспех у справах, і прызнанне калег», — наказваў выпускнікам прэзідэнт. 

Лукашэнка таксама падкрэсліў важнасць як для кожнага з выпускнікоў, так і для ўсёй краіны таго факту, што яны папоўняць рады спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй — людзей, ад умення і энергіі якіх шмат у чым залежыць дабрабыт дзяржавы і грамадства, развіццё эканомікі, культуры і іншых сфер жыццядзейнасці. 

Дзяржава, паводле слоў Лукашэнкі, стараецца стварыць спрыяльныя ўмовы для станаўлення маладых спецыялістаў, павышэння іх кваліфікацыі і кар'ернага росту. Таму ён заклікаў выпускнікоў актыўна далучацца да мадэрнізацыі эканомікі, распрацоўкі і ўкаранення найноўшых тэхналогій, рэалізацыі перспектыўных сацыяльных і культурных пытанняў.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна ап'янець ад цукерак «Сталічныя» і марозіва з такой жа начынкай? Вось што паказаў эксперымент6

У «Мінск-Арэну» на канцэрт Дзімы Білана набіўся тлум народу. Гледачы скардзяцца на праблемы з квіткамі і паводзіны іншых42

Сталі вядомыя падрабязнасці таго, як у В'етнаме затрымалі Верамейчыка24

Госця свецкага вечара ў Мінску шакавала сукенкай з галавой казулі14

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі15

Міністр транспарту расказаў, як будуць выконваць загад Лукашэнкі разабрацца з маршруткамі5

Прарасійскі амерыканскі інфлюэнсер папрасіў апісаць Пуціна адным словам. УСУ адказалі24

Літоўскі міністр расказаў, як вучыўся чытаць па-беларуску з часопіса «Вожык»29

Мінчанін паставіў на дзверы біяметрычны замок — яго выклікалі ў міліцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»15

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць