Улада11

Макей і Лінкявічус правялі перамовы ў Мінску

Кіраўнікі МЗС Беларусі і Літвы абмеркавалі пытанні паскарэння працэдуры выдачы віз, паляпшэння пагранічнай інфраструктуры і іншыя тэмы.

Перамовы міністраў замежных спраў Беларусі і Літвы Уладзіміра Макея і Лінаса Лінкявічуса адбыліся 25 ліпеня ў межах двухдзённага рабочага візіту кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Літвы ў Мінск. 

«Бакі прадметна абмеркавалі шырокае кола пытанняў беларуска-літоўскага супрацоўніцтва», — адзначае МЗС. Акрамя іншага абмяркоўвалася падрыхтоўка чарговага беларуска-літоўскага эканамічнага форуму, правядзенне якога плануецца ў Беларусі сёлета ўвосень. 

«Асобна быў разгледжаны блок пытанняў, звязаных з эфектыўным выкарыстаннем транзітнага патэнцыялу дзвюх краін і магчымасцяў іх транспартных сістэм.

Бакі падрабязна абмеркавалі практычныя пытанні паляпшэння пагранічнай інфраструктуры на сумеснай мяжы і паскарэння працэдуры выдачы віз», — гаворыцца ў паведамленні. 

«У кантэксце адносін па лініі Беларусь — ЕС беларускі бок падкрэсліў, што разглядае ініцыятыву «Усходняе партнёрства» ў якасці важнага фармату дыялогу і ўзаемадзеяння з Еўрасаюзам, — паведамляе прэс-служба МЗС. — Разам з тым з улікам развіцця сітуацыі ў рэгіёне і рознаскіраваных інтэграцыйных памкненняў краін-партнёраў гэтая ініцыятыва мае патрэбу ў перафарматаванні, каб пазбегнуць дыскрымінацыйнага падыходу да яе ўдзельнікаў. Была падкрэслена важнасць павышэння практычнай аддачы Усходняга партнёрства для грамадзян». 

Міністры замежных спраў Беларусі і Літвы таксама «закранулі асноўныя тэмы міжнароднага парадку дня, уключаючы пытанні рэгіянальнай бяспекі», адзначаецца ў паведамленні. 

Напярэдадні, 24 ліпеня, Лінаса Лінкявічуса прыняў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.

«Асноўнымі тэмамі сустрэчы сталі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва дзвюх краін, рэалізацыі сумесных інвестыцыйных праектаў», — паведамляе МЗС. 

25 ліпеня пасля сустрэчы з Макеем літоўскі міністр сустрэўся з прадстаўнікамі апазіцыі, грамадзянскай супольнасці і сваякамі палітзняволеных.

З беларускага боку ў ёй удзельнічалі Анатоль Лябедзька, Алесь Бяляцкі Аляксандр Казулін, Станіслаў Шушкевіч, Павел Севярынец, Вінцук Вячорка, Уладзімір Някляеў, Алег Гулак, Аляксей Янукевіч, Аляксандр Арастовіч, Наталля Пінчук, Марына Лобава, Марына Адамовіч, Ірына Вештард. 

Як паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» перад пачаткам сустрэчы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, плануецца абмеркаваць такія пытанні, як вызваленне і рэабілітацыя палітзняволеных, правядзенне свабодных і справядлівых выбараў паводле стандартаў АБСЕ, план мадэрнізацыі для Беларусі, а таксама новыя магчымасці для беларусаў у ЕС (палягчэнне візавага рэжыму, развіццё памежнай інфраструктуры, адукацыйныя праграмы).

Каментары1

Цяпер чытаюць

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА7

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася новае махлярства з дапамогай тэхналогіі NFC4

«Спынілася сэрца, знайшлі ля касцёла». Малады ксёндз раптоўна памёр у Гродзенскай вобласці3

На вучэннях «Захад-2025» адпрацоўвалі знішчэнне дыверсантаў2

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда22

З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень

Шмат сонца, еўрапейская архітэктура. Айцішніца расказала, чаму нізкія падаткі не ўтрымалі яе ў Сербіі4

Віленская «Дапамога» тэрмінова збірае вопратку, пасцелю, хатнія рэчы для вызваленых1

Нідэрланды, як і Ірландыя, Славенія і Іспанія, прыгразілі байкатаваць «Еўрабачанне-2026», калі ў ім будзе ўдзельнічаць Ізраіль3

Вызвалены філосаф Уладзімір Мацкевіч: Я пакуль не гатовы расказваць пра тое, што было на мяжы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА7

Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць