Гісторыя1010

У Мсціславе прадэманстравалі берасцяную грамату з дзіцячымі крамзолямі

Гэта пропіс, па якім дзіця вучылася пісаць літары. Побач на вузкай палосцы бяросты надрапаныя дзіцячыя крамзолі.

Яе адшукалі ў Мсціславе. Гэта ўжо другая грамата, адкуль: у 2008 археолагі знайшлі сведчанне купца Сямёна пра куплю пшаніцы, датаванае канцом ХІІ ст. «Мая — ранейшая, — кажа археолаг Ігар Марзалюк, кіраўнік экспедыцыі, якая на тым тыдні адшукала «пропіс». — Гэта пачатак ХІІ стагоддзя». Значыць, знаходка адносіцца да самага першага перыяду існавання Мсціслава, заснаванага смаленскім князем Расціславам і названага ў гонар сына.

«Я лічу, што мы сваім раскопам трапілі на край княскай сядзібы, — кажа Марзалюк. —

Адкапалі маставую, рэшткі гаспадарчых будынкаў. Багацце знаходак неверагоднае — фрагменты візантыйскіх бакалаў, упрыгожаных золатам, шыферныя прасліцы, аскялепкі посуду з горнага крышталю — на той час гэта лічылася вялікай раскошай. Недалёка ад граматы, дарэчы, мы знайшлі і пісала».

Багаццю знаходак спрыяюць унікальныя прыродныя ўмовы Мсціслаўскага гарадзішча, кажа Марзалюк: «Тут крыніцы, зямля насычаная вадой, таму арганіка выдатна захоўваецца. Уяўляеце: знайшлі нават клад дроваў, пасечаных на чатыры часткі».

Усе берасцяныя граматы былі знойдзеныя на ўсходзе Беларусі: дзве ў Мсціславе, адна — у Віцебску. Ці гэта выпадковасць, ці тэндэнцыя?

«Культура берасцяных грамат, як і традыцыя веча, была характэрная для рускай Поўначы, для арэалу рассялення крывічоў — гэта Віцебск, Полацк, Ноўгарад».

Дарэчы, грамату, як і іншыя знаходкі, паказалі на Мсціслаўскім фэсце, што прайшоў у горадзе на мінулых выходных.

У перспектыве ж, кажа Марзалюк, у Мсціславе будзе створаны гісторыка-культурны запаведнік.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

Гэта не вызваленне, а дэпартацыя. Дуліна адказала Рудкоўскаму38

Не насіце гэтых гадзіннікаў з касцюмам! Правілы выбару мужчынскіх гадзіннікаў 10

У Расіі дзіця захлынулася ў ванне, маці засілілася. А бацька? Даўно загінуў на «СВА»7

Келаг: 19 дронаў у Польшчы не могуць быць выпадковасцю, Пуцін ссоўвае межы дазволенага4

Дроны атакавалі нафтаперапрацоўчы завод і чыгунку ў Ленінградскай вобласці — грузавы цягнік сышоў з рэек4

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага9

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць