Улада

На палігонах Расіі і Казахстана пройдуць вучэнні ўзброеных сіл дзяржаў СНД

«Запланаваныя сумесныя вучэнні ўзброеных сіл дзяржаў — удзельніц СНД «Баявая Садружнасць — 2015» у перыяд з чэрвеня па верасень 2015 года па ўзгадненні бакоў», паведамляе сайт Міністэрства абароны Беларусі.

Мэта вучэння накіраваная на рашэнне частых задач па ўзаемадзеянні паміж злучэннямі, часцямі, падраздзяленнямі войскаў СПА, ВПС і сродкаў ПКА (паветрана-касмічнай абароны) па абароне паветраных межаў.

На тактычных вучэннях выканаюць баявыя пускі з зенітна-ракетных комплексаў ЗРК С-200, С-75, С-125, «Круг», «Куб», С-300 па паветраных мішэнях.

Радыётэхнічныя падраздзялення адпрацуюць пытанні вядзення радыёлакацыйнай выведкі, выяўлення ўмоўнага паветранага праціўніка і цэлеўказання, гаворыцца ў паведамленні.

Вучэнні на першым этапе плануецца правесці на палігоне Ашулук Расійскай Федэрацыі ў чэрвені—ліпені 2015 года. Яны прадугледжваюць сумеснае прымяненне частак ВПС Арменіі, Беларусі, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана і падрыхтоўку да ўзаемадзеяння ў складзе кааліцыйнай групоўкі.

Другі этап плануецца правесці ў ходзе сумесных вучэнняў з баявой стральбой на палігоне Сарышаган Казахстана ў рамках адзінай сістэмы СПА краін АДКБ у жніўні—верасні наступнага года.

На пачатку ліпеня гэтага года ў Астане прайшло пасяджэнне Савета міністраў абароны СНД, у якім удзельнічалі дэлегацыі Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана. Міністры абароны СНД таксама зацвердзілі план сумесных мерапрыемстваў узброеных сіл на 2015 год, у тым ліку і правядзенне вучэнняў «Баявая Садружнасць — 2015».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Усе навіны →
Усе навіны

У Пакроўску зачысцілі ўсе расійскія ДРГ

Латушка: Званок Трампа Лукашэнку можа быць звязаны з магчымымі перамовамі на тэрыторыі Беларусі5

Дарадца Ціханоўскай расказаў пра іх камунікацыю з уладамі ЗША4

Ціханоўская пракаментавала размову Трампа з Лукашэнкам16

Балкунец: Я звязаўся з памочнікамі Трампа і папрасіў вызваліць 1300 палітвязняў17

Жыгар пра садыста Шынвізэ: Ён прыехаў у Германію па аднаразовай візе і ўжо атрымаў грамадзянства9

Лукашэнка прапанаваў стварыць холдынг з дзяржаўных і прыватных фармацэўтычных прадпрыемстваў1

У Магілёве «Мерсэдэс» пратараніў «Табакерку»1

Лукашэнка запрасіў Трампа з сям'ёй у Беларусь12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Беларусы ў паніцы штурмуюць польскія дзяржаўныя службы — там больш не прымаюць дакументы на савецкіх бланках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць