Улада11

Беларусь пакуль займае 3-е месца на ЧС «Танкавы біятлон — 2014»

4 жніўня на падмаскоўным палігоне Алабіна пачаўся чэмпіянат свету па танкавым біятлоне.

У гэтых спаборніцтвах прымаюць удзел 12 каманд: Анголы, Арменіі, Беларусі, Венесуэлы, Індыі, Казахстана, Кыргызстана, КНР, Кувейта, Манголіі, Расіі і Сербіі.

Летась першае месца ў фінале заняў расійскі экіпаж ад Заходняй ваеннай акругі, другое — танкісты з Казахстана, трэцяе — экіпаж Рэспублікі Беларусь, а чацвёртае — з Арменіі.

На фота: ЧС «Танкавы біятлон — 2013».

Планавалася, што ў фінале міжнароднага этапу спаборніцтваў 2014 года, акрамя прадстаўнікоў СНД, возьмуць удзел і экіпажы з Вялікабрытаніі, Італіі, ЗША, Францыі, ФРГ, Швецыі.

Аднак пасля падзей ва Украіне гэтыя краін заявілі аб спыненні ваеннага супрацоўніцтва з Расіяй. 

І заходнія краіны, якія ўваходзяць у НАТА і раней якія падалі свае заяўкі, ад удзелу ў спаборніцтвах адмовіліся, паведамляе mk.ru.

Паводле правіл спаборніцтваў, як распавядае БелаПАН, у першым этапе турніру па танкаваму біятлоне танкістам трэба было прайсці тры круга па маршруце працягласцю 7 кіламетраў

На першым участку маршруту неабходна патрапіць у мішэнь танка з адлегласці ў 1.800, 1.700 і 1.600 метраў (адна на выбар) — у сучасных лакальных канфліктах гэта менавіта тая адлегласць, на якой адбываюцца дуэлі паміж танкамі.

Затым, прайшоўшы праз перашкоды, сярод якіх «брод», макет калейнага моста, «супрацьтанкавы роў» і іншыя, трэба збіць «верталёт» з зенітнага кулямёта і знішчыць «супрацьтанкавы гранатамёт».

За кожны промах прызначаецца штрафны час у 60 секунд. Гэтак жа, як і за памылкі пры пераадоленні перашкод, да прыкладу, за спыненне пры пераадоленні узгорка.

Вынік экіпажа складаецца з агульнага часу на праходжанне дыстанцыі і часу, дададзенага за невыкананне належных паказчыкаў.

Паводле папярэдніх вынікаў індывідуальнай гонкі, першы экіпаж беларускай каманды выйшаў на 3-е месца ў турнірнай табліцы сярод каманд 12 краін, саступіўшы прадстаўнікам Расіі і Казахстана.

Другі этап — спрынт (3 км) — адбудзецца 8—9 жніўня. Трэці этап — гонка пераследу — пройдзе 11—12 жніўня.

У фінале 16 жніўня першыя 4 каманды, якія будуць вызначаныя па выніках трох этапаў, возьмуць удзел ў эстафеце. Тры экіпажы ад кожнай зборнай краіны на адным танку (з заменай экіпажа) пройдуць тры кола па 4 кіламетры.

У дні спаборніцтваў працуе экспазіцыя «Дзень інавацыяў Мінабароны Расіі — 2014».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага

У Мінску прадаецца кватэра ў доме, у якім нарадзіўся Максім Багдановіч3

Гэты рамонт каштаваў мінчукам амаль $100 000. Як думаеце, ён таго варты?11

Хто той рэдактар беларускай Вікіпедыі, якога пасадзілі на два гады за «дыскрэдытацыю Беларусі»25

Valve прэзентавала новую гульнявую кансоль. Ці зможа яна канкураваць з Xbox і PlayStation?2

У Клічаўскім раёне ў сваім доме згарэў мужчына

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца10

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць