Свет88

У Інтэрнэце ўзнікла ідэя стварыць жывы ланцуг Талін — Рыга — Вільня — Кіеў у падтрымку Украіны

Прапанова змешчана ў ЖЖ jurginas.

«Звяртаюся да ўсіх, хто хоча і лічыць сябе здольным дапамагчы ў арганізацыі жывога ланцуга Талін — Рыга — Вільня — Кіеў пад умоўнай (пакуль) назвай «Мы не кінем цябе, Украіна».

Мой заклік адрасаваны ў першую чаргу да тых, хто займаўся арганізацыяй і правядзеннем «Балтыйскага шляху» 23 жніўня 1989 года [2 млн чалавек у 50-я ўгодкі Пакту Молатава-Рыбентропа, што прывёў да акупацыі краін Балтыі, выстраіліся ў ланцуг Вільня — Рыга — Талін — НН].

Мне здаецца, мы павінны і можам гэта зрабіць. Варта дамовіцца аб месцах збору, і хай кожны разам з блізкімі і сябрамі ва ўмоўлены дзень і гадзіну выйдзе на шашу і возьмецца за рукі з тымі, каму не абыякавы лёс яго дзяцей і ўнукаў. Мы змаглі гэта 25 гадоў таму. Зараз трэба ўсё паўтарыць і пайсці далей.

Аўтар прапануе, як адзін з варыянтаў, шлях праз Беларусь (Каменны Лог — Мінск Гомель — Чарнігаў), або ў абыход Беларусі праз Польшчу.

«Нагадваю таксама, што 24 жніўня — Дзень незалежнасці Украіны. … Я не з'яўляюся прадстаўніком ніякай палітычнай ці нацыянальнай арганізацыі, але 25 гадоў назад у складзе літоўскага Sąjūdis'а прымаў удзел у падрыхтоўцы «Балтыйскага шляху». Гэта былі адны з самых шчаслівых дзён і імгненняў у маім жыцці», — піша jurginas.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

Трамп з Пуціным памянялі фармат перамоў: сустрэчы адзін на адзін не будзе1

На Флайтрадары за самалётам Пуціна сачылі 450 тысяч чалавек. А ён паляцеў на іншым3

«Калі ён зробіць гэта, ён стане нашым героем». Сяргей Ціханоўскі падзякаваў Трампу4

Вячорка: Паглядзім, чым закончыцца Аляска7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць