Грамадства11

Калінін: Па ўсёй краіне абследуюць будынкі ўстаноў адукацыі, падобныя да гімназіі, што абрушылася ў Крычаве

Будынкі ўсіх устаноў адукацыі ў краіне, аналагічныя па праекце гімназіі, якая абрушылася ў Крычаве, у бліжэйшы час абследуюць спецыяльна створаныя камісіі. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін.

Паводле слоў Анатоля Калініна, па факце абрушэння пліт перакрыцця ў будынку прыбудовы гімназіі Крычава створаны рэспубліканскі штаб, вядзецца расследаванне, усе астатнія пытанні будуць разгледжаны па выніках работы спецыяльнай камісіі. Для гэтай работы запрошаны ўсе зацікаўленыя службы, інстытуты, навука і іншыя. У Крычаве дастаткова школ, іх пяць, а запаўняльнасць складае крыху больш за 50 працэнтаў, таму праблем з далейшым навучаннем вучняў крычаўскай гімназіі не ўзнікне, адзначыў віцэ-прэм'ер. «Прыняты ўжо рашэнні па рассяленні навучэнцаў, па іх падвозе. Таму 1 верасня ў Крычаве пройдзе планава, дзеці будуць размеркаваны ў іншыя школы», — запэўніў ён.

Сёння адбылося абрушэнне ў гімназіі ў Крычаве (будынак 1979 года пабудовы). Паведамленне аб інцыдэнце паступіла ў МНС у 08.44. Па выніках знадворнага агляду ўстаноўлена, што адбылося абрушэнне пліт перакрыцця 2-га і 1-га паверха прыбудовы да будынка гімназіі. Плошча абрушэння склала амаль 100 кв.м. Як мяркуецца, на момант абрушэння ў будынку знаходзіўся толькі вартаўнік, ён не пацярпеў.

Да агляду месца здарэння прыцягнуты спецыялісты Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і эксперты ўпраўлення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці.

Следчыя прадаўжаюць работу па ўстанаўленні ўсіх абставін здарэння. Па факце здарэння ўзбуджана крымінальная справа па арт.428 КК Беларусі (службовая халатнасць).

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі паказаў сваю трэніроўку32

«Адмыла кватэру, а яна кажа: выязджай». Беларуска зняла аднапакаёўку ў Мінску, але гаспадыня ўбачыла «камуналку» і перадумала2

Чым кормяць у рэстаране нетрадыцыйнай беларускай кухні?2

У Італіі адмянілі выступ расійскага дырыжора Валерыя Гергіева2

Ізраіль пачаў наземную і паветраную аперацыю ў цэнтры сектара Газа8

Зноў адменены шэраг рэйсаў у Маскву, Санкт-Пецярбург і Калугу1

Калега, якую пяшчотна абдымаў гендырэктар IT-кампаніі Astronomer на канцэрце Coldplay, замужам за іншым гендырэктарам11

Газетная публікацыя выратавала мінчанку ад крымінальнага пераследу і страты грошай2

Кіраўнік памежнай заставы ў Літве: Мяркую, у Беларусі нелегалаў вучаць пераадольваць фізічны бар’ер2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

У Калінкавічах закрылі радзільнае аддзяленне — каб нарадзіць, трэба ехаць у іншы раён

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць