Гісторыя

Археолагі знайшлі 3000-гадовую падводку для вачэй інавацыйнай формулы вырабу

Старажытная чорная падводка для вачэй, знойдзеная ў магілах жалезнага веку, раскрыла раней невядомы рэцэпт касметыкі, у якім выкарыстоўваліся графіт і аксід марганцу. Гэтая формула была вынайдзена за тысячы гадоў да тых, што выкарыстоўваюцца сёння.

Фота знаходкі і візуалізацыя выкарыстання. Крыніца: Arkeonews

Як піша Arkeonews, падчас даследавання могільніку Кані Катэр у гарах Загрос на тэрыторыі паўночна-заходняга Ірана міжнародная група даследчыкаў пад кіраўніцтвам доктара навук Сільвіі Аміконэ з Цюбінгенскага ўніверсітэта знайшла керамічны посуд, які змяшчаў чорны касметычны парашок.

Гэты знаходкі былі выяўлены ў пахаваннях, якія датуюцца IX—VII стагоддзямі да н. э. і адносяцца да перыяду існавання Асірыйскай імперыі. Яны былі выяўлены ў пахаваннях асобаў, што мелі высокі сацыяльны статус, сярод такіх традыцыйных пахавальных рэчаў, як люстэркі і іншыя прадметы догляду за сабою.

Кані Катэр (пазначаны жоўтай кропкай) у гарах Загрос. Фота: матэрыялы даследавання

Аналіз складу парашку, які вучоныя ідэнтыфікавалі як падводка для вачэй, вельмі іх здзівіў. Яго аснову складалі графіт і аксід марганцу — натуральныя мінералы, што не ўтрымліваюць ні кроплі свінцу ці арганікі.

Хоць арганічныя кампаненты маглі з цягам часу раскласціся, аўтары адзначаюць, што атрыманыя вынікі сведчаць, што формулу стварылі свядома, з глыбокім разуменнем мясцовых прыродных матэрыялаў і тэхналогіі. І гэта, па іх словах, цалкам змяняе нашы ўяўленні не толькі пра старажытны макіяж, але і пра супольнасці, што існавалі на ўсходніх межах Асірыйскай імперыі.

Касметычны посуд з могільніка Кані Катэр. Фота: матэрыялы артыкула

«Замест таго, каб карыстацца свінцовымі фарбамі, як было распаўсюджана ў Месапатаміі і Егіпце, гэтая супольнасць распрацавала ўласную формулу з лакальных рэсурсаў», — цытуе выданне словы Сільвіі Аміконэ.

Па словах даследчыцы, даныя сведчаць, што прадстаўнікі супольнасці не былі проста спажыўцамі чужой культуры, але і самі з'яўляліся актыўнымі інаватарамі з уласнымі эстэтычнымі практыкамі.

Выбар складнікаў для падводкі не быў выпадковым. Графіт забяспечваў лёгкае нанясенне і бляск, а аксід марганцу — насычаны цёмны колер.

«Такія адкрыцці дапамагаюць нам даведацца не толькі аб тым, як людзі выглядалі, але і аб іх уяўленнях пра прыгажосць, сацыяльны статус і ідэнтычнасць», — заўважае доктар Аміконэ.

Артыкул з вынікамі даследавання апублікаваны ў апошнім нумары часопіса Archaeometry.

Каментары

Цяпер чытаюць

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Сяброўка Ліліі Лукашэнкі перапісала свае актывы ў Еўропе6

19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка6

У баранавіцкім СІЗА новы начальнік4

Блішч зрабіў эфектныя ФОТЫ Драздоў — такімі вы іх не бачылі18

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду14

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць