Усяго патроху33

Гарадзенец падаў у суд на Жырыноўскага

Выкладчык Міхаіл Жураўкоў патрабуе выплаціць кампэнсацыю за тое, што Жырыноўскі назваў беларусаў здраднікамі, якія прадалі Расею немцам.

Выкладчык Гродзенскага інстытута павышэння кваліфікацыі настаўнікаў Міхаіл Жураўкоў падаў позву ў Басманны суд Масквы супраць дэпутата расійскай Дзярждумы Уладзіміра Жырыноўскага. Гродзенец патрабуе выплаціць кампенсацыю за нанясенне маральнай шкоды ў памеры 10.000 долараў.

Падставай да судовага разбіральніцтва стала фраза Уладзіміра Жырыноўскага , якую ён агучыў на канале НТВ. У лютым гэтага года ў перадачы «Да бар’ера» падчас спрэчкі са сваім апанентам Аляксандрам Праханавым вядомы расійскі палітык назваў беларусаў здраднікамі, якія прадалі Расію немцам.

Гродзенца Міхаіла Жураўкова словы Жырыноўскага абразілі не толькі як грамадзяніна Беларусі, але і як чалавека, бацька якога быў удзельнікам Вялікай айчыннай вайны. Акрамя позвы Міхаіл Жураўкоў напісаў адмысловы ліст на імя спікера Дзярждумы Барыса Грызлова, у якім назваў Уладзіміра Жырыноўскага палітычным клоунам і звычайным хамам.

У выпадку, калі Басманны суд Масквы задаволіць позву гродзенца, ён пералічыць 10.000 долараў у арганізацыю, якая займаецца сацыяльнай абаронай былых непоўнагадовых вязняў канцэнтрацыйных лагераў.

Радыё Рацыя

Каментары3

Цяпер чытаюць

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Усе навіны →
Усе навіны

Тыктокер набраў паўмільёна праглядаў, запосціўшы лухту пра беларускі цукар4

Развітанне з Яраславам Еўдакімавым адбудзецца ў Мінску

«Усё, прыплылі». Беларусы сутыкнуліся з масавымі праблемамі ў выкарыстанні PayPal1

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў18

Выключэнне Dana Holdings з санкцыйнага спісу ЗША не звязанае з «мірнымі перамовамі»

Прызналі «экстрэмісцкімі» сайт і сацсеткі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта12

У Польшчы пачалі дэпартаваць затрыманых на канцэрце Макса Каржа11

У Расіі аб'явілі «замежным агентам» праўладнага палітолага Маркава4

Затрымалі дзяўчыну, якая доўгі час сталкерыла Аляксандра Рыбака13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Трывожны званочак — патрэба выпіць зранку. Нарколаг расказаў, як зразумець, што вы алкаголік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць