Улада

Расея абвясьціла Ўкраіне газават

«Газпром» адмовіўся прадаваць газ Украіне па $50 за тысячу кубамэтраў, як раней. З 1 студзеня паліва для Ўкраіны па сярэднеэўрапейскай цане — $220—230 за тыс. кубамэтраў. У сераду ААТ «Газпром» вуснамі сваёй прэс-службы абвінаваціла ўкраінскія ўлады ў тым, што Кіеў наўмысна зацягвае перамоўны працэс: «Сёньня відавочна, што Ўкраіна ўпусьціла час, калі ўзровень цаны ў $160 за тысячу кубамэтраў газу можна было лічыць рынкавым». Аднак кіраўнік праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер ў этэры тэлеканалу «Russia Today» заявіў, што «Газпром» гатовы пайсьці на кампраміс з Украінай ў пытаньні паставак газу, прапануючы супрацоўніцтва ў сфэры транспарту газу праз газатранспартны кансорцыюм. У якасьці прыкладу «пазытыўнага супрацоўніцтва» Мілер назваў Беларусь. У сераду першы намесьнік старшыні праўленьня кампаніі «Нафтагаз Украіны» Андрэй Лапушынскі заявіў журналістам, што «Газпром» прапанаваў Украіне разглядзець пытаньне пра супольнае выкарыстаньне газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны. (Сетка «Ўкртрансгазу» складае 36 тыс. км газаправодаў, 71 кампрэсарную станцыю, 12 сховішчаў газу.) «Украіна ня мае намеру кіраваць сваёй газатранспартнай сыстэмай разам з Расеяй. Гэтае пытаньне ня можа нават абмяркоўвацца. Гэта стратэгія Ўкраіны», — заявіў Лапушынскі, таксама зазначыўшы, што «Нафтагаз» адкідае абвінавачаньні, што Ўкраіна парушае ўмовы транзыту і аплаты расейскага газу. У сераду ў Кіеве прайшло пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, дзе было прынята рашэньне цераз МЗС разаслаць ноты ў эўрапейскія краіны, дзе расказаць пра сытуацыю вакол блакітнага паліва. Віктар Юшчанка прапанаваў «Газпрому» не прыбягаць у газавым пытаньні да палітычных спэкуляцый. Нават у Расеі многія называюць крокі «Газпрому» шантажом, падкрэсьліваючы, што Ўкраіну «замовіў» Пуцін і што зроблена гэта перад вырашальнымі парлямэнцкімі выбарамі, што пройдуць у сакавіку. «Гэта на першы погляд здаецца, што і Расея, і «Газпром» выйграюць ад падвышэньня цэнаў на газ для Ўкраіны, — кажа кіраўнічы дырэктар East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін. — Цяпер нішто не замінае Ўкраіне падняць транзытны тарыф да ўзроўню, пры якім яна зможа купляць на даход ад транзыту столькі газу, колькі ёй неабходна... У выніку «Газпром» ня толькі не атрымае прыбылі, а наадварот — прайграе». «Газпром» хоча паставіць Украіну на калені. Але імаверна, што непрыкрыты эканамічны шантаж зробіць Маскве больш шкоды ў выглядзе страты рэпутацыі на міжнароднай арэне, чым карысьці. Як кажа расейская прымаўка: насільна міл ня будзеш.

«Газпром» адмовіўся прадаваць газ Украіне па $50 за тысячу кубамэтраў, як раней. З 1 студзеня паліва для Ўкраіны па сярэднеэўрапейскай цане — $220—230 за тыс. кубамэтраў. У сераду ААТ «Газпром» вуснамі сваёй прэс-службы абвінаваціла ўкраінскія ўлады ў тым, што Кіеў наўмысна зацягвае перамоўны працэс: «Сёньня відавочна, што Ўкраіна ўпусьціла час, калі ўзровень цаны ў $160 за тысячу кубамэтраў газу можна было лічыць рынкавым».

Аднак кіраўнік праўленьня «Газпрому» Аляксей Мілер ў этэры тэлеканалу «Russia Today» заявіў, што «Газпром» гатовы пайсьці на кампраміс з Украінай ў пытаньні паставак газу, прапануючы супрацоўніцтва ў сфэры транспарту газу праз газатранспартны кансорцыюм. У якасьці прыкладу «пазытыўнага супрацоўніцтва» Мілер назваў Беларусь.

У сераду першы намесьнік старшыні праўленьня кампаніі «Нафтагаз Украіны» Андрэй Лапушынскі заявіў журналістам, што «Газпром» прапанаваў Украіне разглядзець пытаньне пра супольнае выкарыстаньне газатранспартнай сыстэмы Ўкраіны. (Сетка «Ўкртрансгазу» складае 36 тыс. км газаправодаў, 71 кампрэсарную станцыю, 12 сховішчаў газу.)

«Украіна ня мае намеру кіраваць сваёй газатранспартнай сыстэмай разам з Расеяй. Гэтае пытаньне ня можа нават абмяркоўвацца. Гэта стратэгія Ўкраіны», — заявіў Лапушынскі, таксама зазначыўшы, што «Нафтагаз» адкідае абвінавачаньні, што Ўкраіна парушае ўмовы транзыту і аплаты расейскага газу.

У сераду ў Кіеве прайшло пасяджэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны, дзе было прынята рашэньне цераз МЗС разаслаць ноты ў эўрапейскія краіны, дзе расказаць пра сытуацыю вакол блакітнага паліва.

Віктар Юшчанка прапанаваў «Газпрому» не прыбягаць у газавым пытаньні да палітычных спэкуляцый.

Нават у Расеі многія называюць крокі «Газпрому» шантажом, падкрэсьліваючы, што Ўкраіну «замовіў» Пуцін і што зроблена гэта перад вырашальнымі парлямэнцкімі выбарамі, што пройдуць у сакавіку. «Гэта на першы погляд здаецца, што і Расея, і «Газпром» выйграюць ад падвышэньня цэнаў на газ для Ўкраіны, — кажа кіраўнічы дырэктар East European Gas Analysis Міхаіл Карчомкін. — Цяпер нішто не замінае Ўкраіне падняць транзытны тарыф да ўзроўню, пры якім яна зможа купляць на даход ад транзыту столькі газу, колькі ёй неабходна... У выніку «Газпром» ня толькі не атрымае прыбылі, а наадварот — прайграе».

«Газпром» хоча паставіць Украіну на калені. Але імаверна, што непрыкрыты эканамічны шантаж зробіць Маскве больш шкоды ў выглядзе страты рэпутацыі на міжнароднай арэне, чым карысьці. Як кажа расейская прымаўка: насільна міл ня будзеш.

Каментары

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць