Эканоміка

Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь з 1 кастрычніка зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 911 ад 23 верасня 2014 года.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту з 1 кастрычніка зніжаецца з $367,6 да $344,7 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін і таварныя бензіны складзе $310,2 за 1 т (цяпер — $330,8 за 1 т), на лёгкія, сярэднія дыстыляты — $227,5 за 1 т ($242,6 за 1 т). Такая ж стаўка пошліны будзе дзейнічаць на бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя і іншыя маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс (акрамя кальцыніраванага) і бітум.

Пошліна на дызельнае паліва зніжаецца з $238,9 да $224 за 1 т, на звадкаваныя вуглевадародныя газы — з $221 да $145 за 1 т.

Дакумент уносіць адпаведныя змяненні ў пастанову Савета Міністраў нумар 1932 ад 31 снежня 2010 года, у якой ішла размова аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты.

Каментары

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Усе навіны →
Усе навіны

12 беларускіх прыказак, якія дапамогуць вам у любой спрэчцы4

З-за расійскіх глушылак амаль 123 тысячы авіярэйсаў сутыкнуліся з праблемамі ў навігацыі3

KFC запусціла сваю службу дастаўкі

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі10

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у Касцюковічах2

Трамп дапусціў, што запросіць Пуціна на саміт G20 у Маямі12

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху7

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць