Спорт44

Крымскія футбалісты напісалі «чалабітную» Пуціну

Ялцінская «Жамчужына» ў адкрытым лісце звярнулася да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Заўзятары, футбалісты і кіраўнікі футбольнага клуба «Жамчужына» (горад Ялта) вымушаныя звярнуцца да Вас з адкрытым лістом, бо толькі Вашае асабістае ўмяшанне можа паўплываць на сітуацыю, якая склалася ў нашым клубе і крымскім футболе ў цэлым.

Наша грамадзянская пазіцыя заўсёды заставалася выразнай і нязменнай. Менавіта ялцінская «Жамчужына» стала першай крымскай камандай, якая сыграла гэтай вясной пад сцягам Расійскай Федэрацыі. Пакуль многія назіралі і думалі, мы дзейнічалі: яшчэ да правядзення рэферэндуму ў Крыме мы выступілі з ініцыятывай аб правядзенні Матчу Дружбы паміж «Жамчужынай» і «Церакам» (Грозны). Атрымаўшы падтрымку Кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава, футбалісты «Жамчужыны» адправіліся ў Грозны, а праз некаторы час запрасілі ў Ялту з візітам у адказ і футбалістаў са сталіцы Чачні. Мы былі шчаслівыя ад таго, што наша ініцыятыва не толькі паспяхова рэалізавалася на футбольным полі, але і дала вялікі імпульс развіццю дзелавых, палітычных і культурных узаемаадносін паміж нашымі рэспублікамі.

Усе нашы думкі і надзеі былі толькі з інтэграцыяй Крыма ў Расійскую Федэрацыю, з хуткай уступленнем «Жамчужыны» у расійскую футбольную сям'ю.

Уладзімір Уладзіміравіч, Вы ведаеце, наколькі не проста крымскім клубам было выжыць, пакуль пытанне аб нашым прыняцці ў Расійскі Футбольны Саюз вырашалася на самым высокім узроўні. Але дзякуючы Вашаму асабістаму ўдзелу яно вырашылася! Усе разумелі, што без дзяржаўнай падтрымкі ў сённяшніх умовах развівацца футбол у Крыме не можа. Менавіта таму Міністэрствам спорту Расіі крымскім клубам была абяцаная фінансавая падтрымка на гэты сезон, пра якую неаднаразова заяўлялася ў СМІ. Але…

Мы рабілі сваю справу і спадзяваліся, што рана ці позна людзі, якія далі гарантыі падтрымкі, успомняць пра нас і пра свае абяцанні. Але да цяперашняга часу гэта так і не адбылося. На ўсе нашы звароты аб дапамозе чыноўнікі рознага ўзроўню прапаноўвалі нам «пацярпець», разводзілі рукамі ці проста не хацелі сустракацца. Мы «трывалі», жылі ў доўг, у доўг сілкаваліся, эканомілі на ўсім, што можна і на чым эканоміць катэгарычна нельга.

Цяжкасці нас загартавалі і з'ядналі: калі стала зусім цяжка, мы не здаліся, а, падставіўшы плячо адзін аднаму, працягвалі гуляць за гонар Ялты, за гонар Крыма, за гонар Расіі, за свой гонар. У трох апошніх матчах чэмпіянату Расіі «Жамчужына» атрымала тры перамогі, мы гатовыя перамагаць і далей, але сёння становішча спраў настолькі крытычнае, што пад вялікім пытаннем не толькі правядзенне бліжэйшага хатняга матчу, але і далейшае існаванне нашага клуба.

Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, толькі Вашае асабістае ўмяшанне можа выратаваць футбол Паўднёвага Берага Крыма. ФК «Жамчужына» — гэта не толькі прафесійны футбол, гэта сацыяльны праект, які гуртуе вакол футбола людзей розных узростаў. Ялцінская «Жамчужына» павінна і далей сваёй гульнёй радаваць ялцінцаў і шматлікіх гасцей Крыма, мусіць дарыць надзею крымскім дзецям, якія, дзякуючы ўпартасці і штодзённай працы, могуць аднойчы выйсці на футбольнае поле ў футболцы «Жамчужыны» і згуляць у ёй пад сцягам нашай краіны — Расійскай Федэрацыі», — гаворыцца ў лісце клуба.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Спальваць нельга, выкідаць у сметнік — таксама. Што рабіць з лістотай у двары?6

Польшча, Літва і Латвія за чатыры гады не ўпусцілі 200 000 нелегальных мігрантаў з Беларусі3

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Загадка сініх сабак у Чарнобылі разгаданая. Гэта не радыяцыя, жывёлінаў адмыслова фарбуюць

Дзевяці жыхарам Ваўкавыска прызначылі калонію і буйныя штрафы паводле справы дваровых чатаў9

Андрэя Павука, які трапіў у Літве ў моўны скандал, звольнілі83

Канапацкая заклікала пакараць Ярмошыну за фальсіфікацыю выбараў 2020 года24

У Гомельскай вобласці ціха закрылі бальніцу, назваўшы гэта рэарганізацыяй3

«Уначы сусед з нажом выбівае дзверы ў ванны пакой — звычайная сварка з жонкай». Айцішнік з EPAM пажыў у Азіі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ7

Найбуйнейшую сетку фастфуду ў Беларусі адкрыў выхадзец з КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць