Здароўе44

СААЗ лічыць распаўсюджванне Эболы ў Еўропе непазбежным

У Іспаніі яшчэ два чалавекі шпіталізаваныя з падазрэннем на ліхаманку Эбола.

Імёны гэтых людзей не выдаюцца. Вядома, што адзін з іх з'яўляецца медыцынскім работнікам, а другі — падарожнікам, які прыбыў з адной з краін, дзе распаўсюджваецца ліхаманка.

Раней паведамлялася, што медсястра ў Іспаніі заразілася вірусам ліхаманкі Эбола ад памерлага ў бальніцы святара, пазней яе муж быў змешчаны ў каранцін у адну з мясцовых бальніц.

Рэгіянальнае аддзяленне Рэгіянальнае аддзяленне Сусветнай арганізацыі аховы здароўя лічыць з'яўленне новых выпадкаў заражэння вірусам Эбола ў Еўропе непазбежным.

Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дырэктара Еўрапейскага бюро СААЗ Сузанну Якаб.

«Выпадкі па такой простай схеме, як той, што адбыўся ў Іспаніі, вельмі верагодна, будуць адбывацца і ў будучыні», — заявіла Якаб.

На яе думку, распаўсюджванню ліхаманкі ўнутры Еўропы можа спрыяць перасоўванне людзей з еўрапейскіх краін у Афрыку і назад.

Фондавы рынак Іспаніі адрэагаваў падзеннем у аўторак на навіну пра першы выпадак заражэння вірусам Эбола ў краіне.

Каментары4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Усе навіны →
Усе навіны

Самалёт прэм'ера Арменіі ўпершыню выкарыстаў паветраную прастору Азербайджана

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі10

У наступным годзе Дзень беларускага пісьменства правядуць у Касцюковічах2

Трамп дапусціў, што запросіць Пуціна на саміт G20 у Маямі12

Міліцыя рассылае самакатчыкам эсэмэскі аб парушэнні імі правілаў дарожнага руху7

Кітайскае тэлебачанне прымусіла Reuters выдаліць відэа, на якім Пуцін з Сі Цзіньпінам разважаюць пра неўміручасць4

Беларускі турыст знік на Эльбрусе1

Звольнілі начальніцу медчасці калоніі Бабруйска — яе абвінавачваў блогер Ермашук7

Пад Мінскам стварылі Парк ледавіковага перыяду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў4

Былы выкладчык Іняза перайшоў на беларускую ў эміграцыі. Ён разважае пра лёс універсітэта, беларусаў за мяжой і адрозненне нас ад палякаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць