Усяго патроху22

Баяны на экспарт

Кошт аднаго інструмэнта, сабранага ўручную маладачанскімі майстрамі, сягае 27 мільёнаў рублёў.

Прадукцыя, якой ніколі няма на складзе, але гукі яе чуваць у дзесятках еўрапейскіх краін. Унікальнае беларускае прадпрыемства па вырабе баянаў знаходзіцца ў Мінскай вобласці. Музычныя інструменты з Маладзечна сёння — мара любога заслужанага калектыву.

Гледзячы на драўляныя нарыхтоўкі, паверыць немагчыма, што ў чарзе на іх атрыманне сёння — дзесяткі калектываў з Беларусі і замежжа. Маладзечанскае прадпрыемства — адзінае ў краіне, якое вырабляе баяны.

На працягу месяца можна зрабіць усяго два‑тры інструменты. Ручная праца калектыву ацэньваецца як добрая іншамарка: кошт баяна даходзіць да 27 мільёнаў рублёў. Брэнд фабрыкі — левая механіка. Устанаўліваць яе ў Маладзечна прыязджаюць віртуозы з Іспаніі, Даніі, Польшчы. Гэта адзінае прадпрыемства ў свеце, якое перавяло баян на камп’ютэрную сістэму чарцяжоў. Да гэтага кожны наступны інструмент выраблялі па ўзоры папярэдняга.

Тут усё залежыць ад слыху настройшчыка. Але баян — вельмі капрызны інструмент. Яго «голас» змяняецца ад надвор’я за акном. Спецыялісту прыходзіцца ўручную выстройваць гук кожнага з васьмі сотняў язычкоў.

Баян складаецца з 12 тысяч дэталяў, збіраецца ўручную і мадэлюецца пад пэўнага чалавека, як вопратка. У сапраўдным баяне — ні грама электронікі. Сінтэтычны гук непрымальны. Баян адрозніваецца ад любога іншага інструмента тым, што ён з кожным годам удасканальваецца. Нерэальныя праекты беларускіх майстроў ператвараюцца ў абсалютна рэальныя баяны ХХІ стагоддзя.

АТН

Каментары2

Цяпер чытаюць

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Усе навіны →
Усе навіны

Побач з Курганом Славы за мільён долараў прадаюць старую базу адпачынку. Што гэта за аб'ект?

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

«Боінг» Лукашэнкі даляцеў бы да Вашынгтона, але…8

«Яна была вельмі агрэсіўнай». Трамп распавёў, як пакараў Швейцарыю мытамі ў 39%12

У гродзенскім заапарку рыхтуюцца да вяселля журавоў1

Побач з Мірскім замкам прадаецца цікавая сядзіба. Можна жыць самому або здаваць у арэнду

Стваральніца знакамітага беларускага мадэльнага агенцтва пракаментавала яго згадкі ў файлах Эпштэйна7

Пацяпленне клімату можа кардынальна замарозіць Ісландыю1

Збіраюць падтрымку гісторыку Юрасю Юркевічу, у якога знайшлі рак мозгу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Зорка брэйкдансу з Віцебска атрымаў 11 гадоў турмы ў Кітаі. Што здарылася?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць