Свет2222

Пуцін назваў галоўную трагедыю Украіны

«Гэта адчужэнне ўкраінскага і рускага народаў. Гэта самая вялікая трагедыя. І, вядома, пры ўсіх наяўных сёння праблемах трэба шукаць шлях, каб пераадолець гэты стан», — сказаў прэзідэнт Расіі на сустрэчы з членамі прэзідэнцкага савета па правах чалавека.

Кажучы аб гуманітарнай дапамозе ўсходнім абласцям Украіны, Пуцін падкрэсліў, што Расія не можа «склаўшы рукі глядзець на тое, як людзі проста паміраюць — або ад голаду (…), або без медыкаментаў і без аказання медыцынскай дапамогі». Паводле яго слоў, у гэтым пытанні гуманітарны складнік важней за прававы.

Працягваючы тэму гуманітарнай дапамогі, расійскі лідар назваў «дур'ю» адмову ўкраінскіх чыноўнікаў аказваць падтрымку жыхарам Краматорска на падставе таго, што горад не з'яўляецца часткай Украіны.

«З нагоды таго, што нехта ўнутры Украіны адмаўляецца даваць дапамогу, плаціць дапамогу? — Мы не можам на іх паўплываць. Вы сказалі, што нейкі чыноўнік сказаў, што Краматорск ці нейкі там горад — гэта нават не Украіна, ён проста поўны ідыёт. Мала таго, што ён не выконвае свайго абавязку, ён яшчэ і здзяйсняе злачынства супраць сваёй уласнай краіны, ён свядома адразае частку тэрыторыі. Хто яго на гэта ўпаўнаважыў, я не ведаю. Проста гэта дур», — заявіў прэзідэнт.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянін забіў знаёмага, паехаў на вайну і завёў блог. Ён кажа, што лепш вайна, чым эміграцыя2

«Яны мяне саромеюцца». Як праз 12 гадоў жыве беларуска, што нарадзіла двайнят у 54 гады45

Колькі каштуе даехаць да Вільні ці Варшавы на прыватным трансферы?

Беларуска Дар'я распавяла, чаму прынцыпова не пайшла рабіць ЭКА бясплатна. Колькі ў выніку заплаціла?4

Дроны разбамбілі НПЗ у Самары і Краснадарскім краі. А расійская ракета ўшчэнт разнесла пяціпавярховік у Кіеве7

Украінец прывёз з расійскага палона ката. Кот адсядзеў са сваімі гаспадарамі чатыры з паловай гады

З раскошным катафалкам і жалобнай працэсіяй. Каго з беларусаў хавалі ў Вільні з найбольшай помпай?37

Затрымалі аднаго з удзельнікаў ювелірнага брэнда Belaruskicry Ягора Бужылава. Прапагандысты паказалі яго9

Беларуска знайшла ў марожаным «Каштан» нечаканы прадмет2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by2

Затрымалі кіраўніцтва Kvitki.by

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць