Эканоміка22

«Альфа-Банк» пачне выпуск картак з тэхналогіяй бескантактных плацяжоў PayPass

«Альфа-Банк» (Беларусь) да канца года пачне выпуск картак MasterCard Standard і MasterCard Gold з тэхналогіяй бескантактных плацяжоў PayPass, паведамілі ў банку.

Тэхналогія PayPass дазваляе праводзіць плацяжы шляхам блізкага паднясення або дотыку плацежнай карткі да счытваючага плацежнага тэрміналу замест правядзення ёю для счытвання або ўстаўкі яе ў тэрмінал.

«Альфа-Банк» выпускае карткі з функцыяй PayPass на аснове чыпавай тэхналогіі (EMV-стандарт). Пры гэтым на ўсіх картках MasterCard захоўваецца магнітная паласа.

Карткі «Альфа-Банка» з тэхналогіяй PayPass дазваляюць рабіць плацяжы без аўтарызацыі (гэта значыць без увядзення ПІН-кода або без подпісу на фіскальным чэку) на суму да 200 тысяч беларускіх рублёў на тэрыторыі Беларусі. За яе межамі таксама дзейнічаюць ліміты на бескантактныя плацяжы, якія могуць адрознівацца ў залежнасці ад краіны, але ў сярэднім складаюць 15—25 еўра (або долараў ЗША).

Карткі MasterCard Standard і MasterCard Gold з магчымасцю ажыццяўлення бескантактных плацяжоў будуць выпускацца таксама ў межах ашчадных прадуктаў.

Больш падрабязна з тарыфамі на абслугоўванне картак MasterCard Standard і MasterCard Gold з тэхналогіяй бескантактных плацяжоў PayPass можна азнаёміцца на сайце банка.

Альфа-Банк» (Беларусь) эмітуе плацежныя карткі міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International з 2009 года, MasterCard Worldwide — з 2002 года, нацыянальнай плацежнай сістэмы «Белкарт» — з 2013 года. Банк выпускае шырокую лінейку плацежных картак, у тым ліку крэдытных, ашчадных, кабрэндавых і ў межах зарплатных праектаў.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская школьніца пачала распаўсюджваць наркотыкі 1 верасня, а ўжо на заўтра яе арыштавалі4

У Барысаве пасля скачка ў ваду загінуў 18-гадовы хлопец1

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць4

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Зянон Пазняк: Зараз інтарэсы рэжыму ў нейкай ступені супадаюць з нацыянальнымі інтарэсамі64

«Кіберпартызаны»: Не трэба раздзімаць паніку, што рэжым усё можа ўзламаць, прачытаць, пра ўсё даведацца. Не, не можа2

Швейцарскі грамадскі басейн забараніў уваход усім замежнікам — усё праз дрэнныя паводзіны французаў4

Пачаўся Будслаўскі фэст. Сёлета там адбудзецца асаблівая падзея4

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава10

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць