Мова1717

Мова наша: зацішны, утульны і схоўны

Як бы Вы назвалі такое адчуванне, калі Вам у нейкім месцы добра?

Беларуская мова мае шмат словаў і выразаў: кожны са сваім адценнем, у залежнасці ад таго, які аспект камфорту Вы хацелі б падкрэсліць.

Акрамя новых, слэнгавых словаў «файна, у кайф, клёва» (дарэчы, слова «клёва» не такое і новае — яно сустракаецца ў жаргоне беларускіх жабракоў на Магілёўшчыне яшчэ ў ХІХ ст.), ёсць і прыгожыя старыя словы.

Максім Гарэцкі ў «На імперыялістычнай вайне» пісаў:

«Як тут зацішна і прыгожа на ўлонні ў прыроды: лог, травы, кусты, ручай».

Згадзіцеся, што ў беганіне сучаснага гарадскога жыцця гэты аспект утульнасці мае асаблівую вартасць. Любіў гэтае слова і Васіль Быкаў:

«Увогуле тут было зацішна, пагорак затуляў невялічкую затоку ад сцюдзёнага паўночнага ветру». («Вуціны статак».)

У Васіля Быкава ёсць і яшчэ адно слова, якое яму вельмі характэрнае:

«Ён выбраў для таго самы прыдатны закутак, які можна было знайсці ў рове, —разложысты мелкаваты раўчук за барсуковай нарой, густа зарослы маладым ельнікам, у якім было зацішна і схоўна». («Знак бяды».)

А як пісьменнік паказвае розныя адценні адчування камфорту?

«Увогуле там было схоўна, спакойна і нават утульна каля напаленай бляшанай печкі ў кутку». («У тумане».)

«Я чакаю вечара, бо тады схоўней, зацішней, можна пасядзець на брустверы і паназіраць ноч, у якой усё прытаілася, прыціхла, але скрозь поўна таемных, далёкіх і блізкіх гукаў». (Васіль Быкаў. «Трэцяя ракета».)

Няма, бадай, больш трапнага акрэслення на атмасферу ранішняй кавы ў зацішнай і схоўнай кавярні, перш як выбрацца на працу ці на заняткі. Ці гарбаты з блізкімі дома, перш як збірацца ў дарогу.

А Вы ці маеце свае ўлюбёныя словы? Можа, рэгіянальныя ці характэрныя толькі Вашай сям’і? Напішыце іх каментах, мо яны вартыя асобнай нататкі.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа18

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Усе навіны →
Усе навіны

У Глыбоцкай калоніі адмовіліся казаць, дзе Статкевіч3

Канапацкая прысутнічала на сустрэчы Лукашэнкі з ідэалагічным актывам8

У Мінску 86‑гадовая кіроўца на «Запарожцы» збіла 89‑гадовую жанчыну на пераходзе і паехала. Зараз яе будуць судзіць3

Стаў вядомы поўны спіс 18 фігурантаў «малочнай справы», падзельнікаў міністра Брыло і братоў Скітавых10

Непадалёк ад Гродна паставілі «тэлефон ветру»

Беларуску, якая запускала дрон над урадавымі будынкамі ў Варшавы, зрабілі сведкай і адпусцілі4

Удзельнік «Інтэрбачання» ад ЗША саскочыў за тры дні да пачатку2

Прапагандыст Пётра Пятроўскі пераапрануўся16

«Набыў дзве». Айцішнікі купляюць істотна падаражэлыя кватэры ў Мінску — і вось чаму14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа18

Сікорскі: Мяжу з Беларуссю адкрыем, калі Кітай нам дапаможа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць