Навука і тэхналогіі22

Навукоўцы: Выпраменьванне мабільнікаў не шкодзіць здароўю

Электрамагнітнае выпраменьванне ад мабільных тэлефонаў і ліній электраперадач не нясе шкоды здароўю чалавека, сцвярджаюць навукоўцы з Манчэстэрскага універсітэта. Іх даследаванне апублікаванае ў часопісе Journal of the Royal Society Interface, коратка пра яго распавядае The Telegraph.

Чахол для iPhone, мадэль Red Soft Devil

У народзе папулярнае меркаванне: электрамагнітныя палі ад мабільнікаў выклікаюць лейкемію, рак і бясплоднасць. Праз гэта дактары рэкамендуюць устрымацца ад доўгіх размоваў па мабільных тэлефонах.

Манчэстэрскія хімікі праверылі, як уплывае слабое магнітнае выпраменьванне на флавапратэіны — бялкі, якія выконваюць важную ролю ў кіраванні нервовай сістэмай і аднаўленні ДНК.

Даследаванне паказала: ніяк. Біяхімічны эфект ад выпраменьвання імкнецца да нуля.

Іншая даследаванне, праведзенае брытанскім Агенцтвам па абароне здароўя насельніцтва у 2010 годзе, таксама не знайшло доказаў шкоднага ўздзеяння мабільнікаў, базавых станцый і Wi-Fi-сетак на здароўе чалавека.

Даследаванні ў гэтай галіне працягваюцца, бо пакуль не вывучаныя доўгатэрміновыя эфекты паўсюдных мабільных тэлефонаў ды іх уплыў на чалавечае здароўе з усіх бакоў.

Не варта цалкам забываць аб здароўі пры карыстанні мабільнікам.

Напрыклад, доўгае чытанне з экрана смартфона ў складаных умовах шкодзіць вачам не меней, чым чытанне кніг у паўзмроку. Праслухоўванне празмерна гучнай музыкі ў слухаўках можа сапсаваць слых. Страта ўвагі пры карыстанні электронікай таксама небяспечная: за рулём забаронена тэлефанаваць ці набіраць SMS, а з нядаўняга часу ў метро нельга знаходзіцца ў навушніках.

Каментары2

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Усе навіны →
Усе навіны

Акцыянеры Tesla ўхвалілі патэнцыйную выплату Маску амаль трыльёна даляраў3

Пад Мінскам на гродзенскай трасе пашкоджаны мост2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія гады35

Гіганцкі зубр, якога месяц таму везлі па трасе М1, прызямліўся ў Баранавічах4

У Белым доме мужчына страціў прытомнасць у прысутнасці Трампа6

Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?16

Для беларускіх кадэтаў фармуюць культ генерала, які аддаў жыццё за Расійскую Імперыю7

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці9

Як жыве прымежная польская Кузніца ў прадчуванні адкрыцця мяжы з Беларуссю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў32

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць