Грамадства1616

Гэндальф — кандыдат на прэзыдэнцкія выбары-2015 ад інтэрнэт-актывістаў

Сацыяльная суполка «Мая краіна Беларусь», якая налічвае больш за 50 тысяч сябраў, вылучыць свайго кандыдата на прэзыдэнта. Актывісты вырашылі, што супрацьстаяць Лукашэнку павінен герой кніг Толкіена чараўнік Гэндальф, і шукаюць асобу, якая б пераўвасобілася ў гэтую ролю.

Галоўныя патрабаваньні да кандыдатаў — 35 гадоў, беларускае грамадзянства і «дастатковая адэкватнасьць». Стваральнікі суполкі «Мая краіна Беларусь» кажуць, што «праца ня пыльная» і абяцаюць будучаму кандыдату дапамогу ў кампаніі і зборы подпісаў.

На вылучэньне Гэндальфа ў прэзыдэнта натхніў украінскі Дарт Вэйдэр, які балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах, але ня быў зарэгістраваны. Паводле арганізатараў, Гэндальф — добры чараўнік і сябра хобітаў, а хобіты, як вядома, падобныя да беларусаў. Як лічыць доктар Лант з Брыстальскага ўнівэрсытэту (Вялікабрытанія), Шыр — зелянінны край, дзе жылі Хобіты, — нагадвае Беларусь.

Вылучэньне на прэзыдэнцкія выбары Гэндальфа, паводле арганізатараў, мае высьмеяць рэжым і прадэманстраваць, што выбараў у краіне няма. Як заявіў адзін з ініцыятараў, які называе сябе Арагорнам, сынам Араторнакампанія будзе пабудаваная на пазытыве і аб’яднае ўсіх беларусаў, якія хочуць лепшага жыцьця:

«Спокліч нашай кампаніі просты і зразумелы. Гэндальф — наш лідэр, які павядзе краіну да лепшага жыцьця. Гэндальф — наш кандыдат».

На пытаньне, што Гэндальф будзе рабіць, калі пераможа, арганізатары сьцьвярджаюць, што галоўнае цяпер — змаганьне супраць оркаў і супрацьстаяньне Мордару:

«Як вядома, у Маскве хацелі ўчора запаліць вока Саўрана. Гэта невыпадкова. Недзе там і знаходзіцца Мордар», — кажуць актывісты.

Паводле сюжэтаў Толкіенаўскіх апавяданьняў, Вялікае Вока Саўрана ёсьць сымбалем прыгнёту і страху.

А пакуль шукаецца адпаведны кандыдат, у сацыяльных сетках поўнай хадой ідзе фармаваньне каманды і папярэдняя агітацыя. Хэштэг кампаніі — #ГэндальфНашКандыдат

Каментары16

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

На дне беларускага возера знайшлі старажытнае паселішча. Яго месца вучоныя трымаюць у тайне11

Жонка і падчарка Аляксандра Глеба запусцілі ўласны брэнд жаночага адзення. Будуць канкураваць са сваячкай5

Камароў прыцягваюць людзі, якія напярэдадні пілі піва і займаліся сэксам6

Расійскі ратавальнік расказаў, што стала прычынай гібелі беларускага турыста на Эльбрусе2

«Абясцэньванне намаганняў амерыканцаў па вызваленні палітвязняў — гэта праява крайняй неадказнасці»62

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай3

Знішчальнікі НАТА падымаліся па трывозе і ў Літве6

У Мінску сёння святкуюць Дзень горада ФОТЫ25

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў турме Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць